Над маёй краінай - белае сонца, Белае сонца ў чырвоных хмарах. Белае сонца, светлае донца, Белае сонца, Што дапаможа нам. Над маім дахам - белыя птушкі. Белыя птушкі, чырвоныя крылы. Белыя птушкі: імёны, мянушкі, Белыя птушкі, Што выбіраюць нас. На ўскрайку леса - белыя коні. Белыя коні, чырвоныя грывы. Белыя коні - сімвал з "Пагоні", Белыя коні, Што дажыдаюць нас. У шэрым небе - белыя аблочкі. Белыя аблочкі з чырвоным краем. Белыя аблочкі - ясныя вочкі, Белыя вочкі, Што давяраюць нам. Вышылі кашулі чырвонаю ніткай, Белыя кашулі на юначых целах. Белыя кашулі хлопцы апранулі. Белыя кашулі, -- Што абароняць нас. Чырвоны дзеўкі запелі песню: Белую песню аб лепшай долі. Слаўную песню людзі панеслі, Белую песню, Што заклікае нас! Ніка Верас & ВікІнгі
|