РайOnline
Перейти к предыдущему номеру. ВЫПУСК №7 Перейти к следующему номеру.
Здорово, когда человек думает одними мыслями!
Откровения от
Голгофа
Перст Божий
Очертизмы
Культ
Божественная комедия
Вселенский хаос
Введите строку для поиска :

“Шкодныя парады да Хэлоуіна” Ника Верас
Калі трапіцца вам раптам
Ноччу на пустой дарозе
Нехта з галавой-гарбузам
І з вачамі ў сотню вольт,
Падыдзіце ціха ззаду,
Прыпячатайце цаглінай
Вушы доўгія да твару
І з цікавасцю сачыце
За рэакцыяй істоты.
Калі грымнецца пачвара,
Як падсечанае дрэва,
Узмахнуўшы балахонам,
Быццам белымі крыламі,
І па руску мацюгнецца
Ў паверхаў сем ці восем,
Прыгадаўшы маму з татам
І ўсіх родзічаў пайменна,
Значыць, гэта ваш таварыш
Так Хэлоуін адзначаў.
А калі цагліна ваша
Праляцела скрозь пачвару,
Не зрабіўшы ёй пашкоды,
Толькі моцна раззлаваўшы,
Дык віншуем - вы сустрэлі
Найсапраўднага прывіда!
Пэўна, з ім не будзе сумна
Ў гэты Дзень Усіх Святых!

Ніка Верас & ВікІнгі

[Создатели] [Как стать автором] [F.A.Q.]