Інтэрнат. Усе паснулі. Месяц свеціць у аблоках. Цішыня. І раптам - грукат: "Тэрмінова адчыніце!!!". Сіплы голас абуджае Ўспаміны пра кашмары, Што палохалі з дзяцінства Сэрцы маладых дзяўчатак. Нешта падае ў цемры, На кагосьці наступаюць. Сон злятае. Дзверы блока, Зарыпеўшы, падаюцца, І праз момант у праёме - Тры абстрактныя фігуры. Людзі ў чорным, з ліхтарамі Асвятляюць кожны ложак І шукаюць на падлозе Незапрошаных гасцей. Ім насустрач з цёмнай шафы Выбягаюць толькі мышы, Ды за сценкай глуха вые Нецвярозы аднакурснік. Прусакі ідуць у бойку, Прабягаючы па столі: Іх шпіёны залятаюць За каўнер буйным гарохам. Не хадзіце ж, людзі, ноччу Па паснуўшых цёмных блоках! Не шукайце ветра ў полі, Бо не знойдзеце нічога, Акрамя буйных праблем. J)
Ніка Верас.
|