РайOnline
Перейти к предыдущему номеру. ВЫПУСК №9 Перейти к следующему номеру.
Здорово, когда человек думает одними мыслями!
Откровения от
Хождения
Перст Божий
Очертизмы
Музыкальное Кладбище
Культ
Божественная комедия
Вселенский хаос
Введите строку для поиска :

Студзеньскія тэзісы. Beatleofdoom (Жуков Алексей Валерьевич)

1. Міленіум

Гэтым разам сустракалі не проста новы год, а новае стагоддзе, разам жа з ім і новае тысячагоддзе. Трэ было адзначыць неяк незвычайна - вырашылі працаваць. У выніку святкаванне пачалося трыццатага ўвечары, а завершылася першага ўначы.

З трыццаць перашага на першага працую: раблю для радыё прамые ўключэнні з вуліц горада. Нягледзячы на свята, людзі абсалютна некантактныя. Такое ўражанне, што ўсе дасціпныя і разумныя, кампанейскія сядзяць па дамах і разам з сябрамі забаўляюцца па меры магчымасці. На вуліцы адныя п'яныя альбо пахмурныя. Размаўляць не жадаюць, ну хоць забі. Але некага ўсе ж знаходжу, дакладней мяне знаходзяць тры малалеткі: адна даволі прывабная, дзве - не. Прыгажэйшая - Скарлет (у пашпарце такое імя, правяраў) -- па старым сотавіку размаўляе з дзі-джэем. Усе добра.

Другая ахвяра - жанчына гадоў пацідзесяці - Аляксандра Іванаўна. Аднак тут нічога не выходзіць па тэхнічных прычынах. Прычым ахвярай аказваецца не яна, а я. Не магу выйсці на сувязь хвілін трыццаць. Шпацыруем па Кастрычніцкай, мароз і моцны вецер. Нарэшце без дваццацці дванаццаць не вытрымліваю і бягу ў студыю.

У метро. Прыходзіць цягнік. З яго выходзіць не вельмі цвярозы натоўп пераважна моладзі. Усе з нейкім вар'яцкім гіканнем і крыкамі кідаюцца да эскалатара. Весялосцю ад гэтага на мяне чамусьці не патыхае.

За пяць хвілін да міленіума паспяваю ў студыю. Сустракаю новы год ў цяпле з шампанскім і калегамі.

Другое падарожжа ў горад. У цэнтры святкванняў апынуўся каля гадзіны ночы. Народ ўжо вяселы ва ўсіх сэнсах. Асаблівую пікантнасць надаюць петарды і ракеты. Амаль нічога не чуваць. Адчуванне, быццам у нас рэвалюцыя. Да п'яных не іду. Больш-менш цвярозыя ж па-ранейшаму некантактуюць аніякім чынам. Знаходжу маладую сям'ю. Максіму і Каці гадоў па 19. Стаім, чакаем сувязі. Раптам выбух. Каця (на семым месяцы) падскоквае, кажа штосьці нежаноцкае і дадае: "калі б гэтая петарда была мацнейшая - дакладна б нарадзіла!" Нам з Максімам становіцца смешна і святочна -- пэўна ад адрэналіну. А нядрэнны б адтрымаўся сюжэт для прамога эфіру: "Я такісьці такісьці перадаю з Кастрычніцкай плошчы. Хацеў вас пазнаеміць з маладой сям'ёй, аднак не атрымаецца. З-за неспадзяванага выбуху петарды ў цяжарнай пачаліся роды. Аднак хвілін праз 15 вы пазнаёміцеся з першым беларусам 21-га стагоддзя".

Пакінуўшы маладых, кіруюся ў бок Машэрава. На шляху бліц апытанне для вячэрняй праграмы наконт Новага года. З большага адчування пераходу з мінулага ў будучыню (у двацццаць першае стагоддзе, трэцяе тысячагоддзе) людзі не адчуваюць. А шкада…

Апошні выхад у эфір. "Народ" шукаць не стаў. Стаю на Свабодзе, распавядаю пра тое, што адбываецца на Машэрава, дзе толькі што пабываў. Раптам падыходзіць маладзён з відэакамерай і пачынае мяне здымаць. Я да яго. Ага, калі здымаешь, значыць будзеш "народам". Ён нахіляецца да мяне і кажа: "А я вашае радыё зараз слухаю". Уявіце, шпацыруеце вы па горадзе з камерай, слухаеце радые. А з дынамікаў, чуваць, што карэспандэнт перадае з вуліцы. І тут вы бачыце стаіць хлопец з сотавікам і нешта расказвае прычым гучна і чуваць, што тое ж самае, што і па радыё…

Апошняя рыса. Палова семай, Свабода. З цяжкасцямі голымі рукамі адкаркаваная бутэлька белага віна і апельсін, знойдзены ў снезе. Прыстойна сустрэлі міленіум.

Жывем у трэцім тысячагоддзі ўжо месяц. А адчування адпаведнага няма. За тое есць дакладнае веданне, што новы год ў маштабах краіны сустрэлі не як мае быць, сумбурна. А памятаеце знакамітае: як сустрэнеш, так і пражывеш. Дык што цэлае стагоддзе абыяк?…

Р.S. Без працы ў гэтым стагоддзі не застануся ;)

2. Тэлебачанне і радыё 21-га стагоддзя.

Яны ўжо існуюць. У тым сэнсе, што Юністар распачаўся за 9 дзен да яго пачатку, а СТВ атрымала свой канал 1-ага студзеня новага стагоддзя.

Юністар. Так і напрошваецца каламбур: "Я нічога новага не скажу, калі зазначу, што Юністар - гэта нічога новага". Сапраўды, ад яго, створанага чарговай калонай Бі-Эя, нічога новага і не чакалі. Тыя ж песні, дакладней, не зусім тыя: у эфіры Юністара, па словах яго праграмнага дырэктара, няма месца мелодыям, створаным раней за васьмідзесятыя. Адпаведна мы маем эфір з музыкі, якая не кранае, - абсалютна фонавае радыё. Хаця ёсць адрозненне у гэтым клоне. На жаль тут у першыя дні і зараз мае месца элементарны непрафесіяналізм. Бо як інакш назваць шматлікія "дзіркі" ў эфіры, альбо сітуацыю, калі распачынаецца аднае кампазіцыя, праз секунд трыццаць спыняецца і мы чуем ужо іншую? Шкада, што замест маладзевага радыё, мы атрымалі чарговы клон Бі-Эя, прычым непрафесійны. На самой справе гэтай краіне патрэбная "прасунутая" станцыя, калі не ў сэнсе музыкі, дык хаця б зместу. Бо на самай справе сетка ўсіх эфэмаў прыкладна аднолькавая, адрозненне толькі ў музыцы. І часам слухаць гэта проста надакучвае. Атрымалі тое, што атрымалі. Піпл, як кажуць, хавае. Немцы і БДУ зарабляюць грошы.

Тэлебачанне дваццаць першага стагоддзя, на жаль, не парадавала рэтрасляцыяй передач расійскага Рен-ТВ. Тое, што ад журналістаў СТВ нічога асаблівага не чакалі, - гэта натуральна. Чаго толькі каштуюць выразы:

"Вода полностью безопасна по своим химическим, физическим, биологическим и органолептическим свойствам"

"Вот эти двое горе-предпринимателей перекинули детали через забор завода, а потом пытались их присвоить".

"Все основные здания площади расположены на повышенных участках рельефа".

Што ні кажы, уражвае…

Такім чынам тэлебачанне і радыё 21-га стагоддзя расчаравалі.

Р.S. А мабыць няма чаго скардзіцца? Кажуць жа, што народ мае той урад, які заслугоўвае. Дык мабыць у нас і радыё-тэлебачанне якраз такое?.

Р.Р.S. Дарэчы, а БТ робіць добрыя праграмы. Проста яно з імі спазняецца гадоў на пяць.

3. Дзень Барадзіна

Што агульнага паміж адной з найвялікшых бітваў 19 стагоддзя і амерыканскім зняволеннем Пал Палыча? Ну, па-першае, атрымаўся нядрэнны каламбур. Па-другое, гісторыкі дагэтуль не вызначыліся, хто атрымаў перамогу на Барадзінскім поле. Таксама мы наўрадці даведаемся, чаму Пал Палыч апынуўся ў амерыканскай турме.

Няўжо ўсё тут абмяжавана простым прынцыпам: злачынца павінен сядзець? Цікава, што гэты просты прынцып, які дзенічае ва ўсім свеце, на постсавецкай прасторы датычыць толькі простых грамадзян. Моцныя гэтага свету (чыноўнікі і магнаты) не павінны сядзець. Цікава, што аргументы, якія выкарыстоўваць як прыхільнікі, так і праціўнікі барадзінскага (гусінскага) зняволення аднолькавыя. За ўсімі прамовамі аб пагрозе слова і безпадстаўнасці швейцарскіх абвінавачванняў хаваецца адное і тое ж: а хто ў нас не крадзе. У тым ўся і справа, што крадуць усе. Адпаведна і сядзець павінны ўсе.

Р.S. У рамане Валерыя Гросмана "Жыццё і лёс" адзін з героеў, былы супрацоўнік НКУС, ужо зняволены на Лубянцы, распавядае пра габрэя-інжэнера, арыштаванага ў 30-ым годдзе, які не зыходзячы з нар стаў генералам НКУС. А ўся справа ў вынаходніцтве. Ен давёў, што самая выгадная для дзяржавы праца - праца зняволеных ў лагерах. ГУЛаг з вуснаў былога НКУСніка паўстае на старонках рамана адбіткам грамадства з вытворчасцю, культурнай часткаю і г.д. Таталітарная дзяржава ў сваім найвышэйшым развіцці знішчае розніцу паміж тымі, хто за дротам і хто яшчэ на свабодзе. Уся краіна ператвараецца ў адзін вялізны лагер. Цікава, што далека да гэтай канцэпцыі мы не адсунуліся. З той толькі розніцай, што ў нас зніклі межы паміж светам закона і крымінальным светам.

4. Новы прэзідэнт

На Беларусі ж тэма года не міленіум, а прэзідэнцкія выбары. За апошні месяц у нас з'явілася некалькі кандыдатаў і шмат чутак.

Першае і галоўнае тое, што апазіцыя лездь не вылучыла адзінага кандыдата. Ледзь таму, што паўнамоцтвы Станіслава Домаша яшчэ мусяць падцвердзіць. Ледзь таксама таму, што на звышсакрэтнай прэс-канферэцыі, дзе было абвешчана імя кандыдата, Міхаіл Чыгір быццам бы пагадзіўся з усімі і адразу ж заявіў, што таксама будзе балатавацца на пасаду прэзідэнта Беларусі. Лідар ФПБ Уладзімір Ганчарык не застаўся ў баку. Хто ж з гэтых трох кандыдатаў будзе прэзідэнтам нашай краіны? Большасць, зразумела, адкажа на гэтае пытанне стандартна - Аляксандр Лукашэнка. І як раз у гэтым адказе будзе памылка, якая тычыцца чутак. Сапраўды, ёсць пакуль яшчэ вельмі няпэўныя сведчанні, што быццам бы Масква больш не зацікаўлена ў Аляксандра Рыгоравічы і рыхтуе свайго кандыдата. Што гэта за кандыдат таксама пакуль не вядома. А зараз паспрабуйце адказаць, хто будзе прэзідэнтам Беларусі?

P.S. Заўседы назіраў за выбарамі ў Расіі як за добрым спектаклем, гэтакім трагіфарсам. Фарсам, таму што смешна, а трагічным, таму што каго б не абралі, лепей не будзе. Ад нашых жа выбараў не чакаў, прынамсі, нічога. Аднак, не на самай справе лета-восень абяцаюць быць вяселымі.

[Создатели] [Как стать автором] [F.A.Q.]