РайOnline
Перейти к предыдущему номеру. ВЫПУСК №2 Перейти к следующему номеру.
Здорово, когда человек думает одними мыслями!
Откровения от
Хождения
Голгофа
Перст Божий
Очертизмы
Музыкальное Кладбище
Культ
Божественная комедия
Вселенский хаос
Введите строку для поиска :

Бес Совестный у Карчме старога Язэпа Александр Рымкевич
Сайт "Карчма ў старога Язэпа" (www.pig.minsk.by/karczma) ведаюць многія наведвальнікі інтэрнета і аматары палітычных смешак і баек. Сапраўды, дзе яшчэ можна так парагатаць над словамі нейкага спадара Л., даведацца, што думае народ пра палітыку і не толькі, ды свае думкі распавесці. Туды трапляе ўсё, што гавораць людзі, седзячы ў карчме старога Язэпа. У Панямонні яе ведаюць ўсе. Абмінуць карчму цяжка, яе амаль адусюль бачна, любы мужык вас туды прывядзе. Давялося і мне ў мястэчка трапіць днямі. Карчма на пагорку стаіць, побач бруіцца Нёман, які ў гэтым месцы вельмы неспакойны. Удалечыні пад неба ўзвіваюцца верхаліны зімовага яшчэ лесу. Улетку там "вось такія" суніцы, а восенню бабак не абярэшся. Ад вольнага паветра аж дух занімае.У карчме зараз ціха: усе на працы. У куце сілкуецца немец, які спыніўся тут на начлег, ды некалькі мужыкоў зайшлі выпіць піва. Гаспадар Язэп частуе мяне слуцкімі каўбаскамі, смажанай бульбай, вядома, з цыбуляй, саленымі гуркамі, квашанай капустай, яечняй… усяго і не пералічыш. Ён падазрона паглядае на мой дыктафон, які сярод усіх гэтых смачнасцей выглядаяе ніякавата, усміхаецца ў густую бараду, хітруе, жмурыць вочы і гучна смяецца. Так, што яго жонка Эля, якая маўкліва завіхаецца ля печы, азіраецца на нас. Смачнае піва ў вас…Так! Свой рэцэпт ёсць, сямейны. Яго мне бацька перадаў, а ён яшчэ ад прадзеда чуў. Усё самі робім, сваіх рук хапае, парабкаў не маем. Як з`явілася карчма?Я яе сам адбудаваў, сам усё зрабіў. Даўно гэта было, здаецца, гадоў трыццаць таму - Янка яшчэ не нарадзіўся. Але ў майго продка, прадзеда па матчынай, лініі была карчма. Ён прыдбаў яе нелегальна разам з зямлей у нейкага яўрэя. Ён карчмой не займаўся, не было ў яго ахвоты. Яна пераўтварылася ў хату, дзе жылі мае продкі.Продкі багатыя былі?Так, гаспадарка добрая была. Асабліва па матчынай лініі. Па бацькавай таксама шляхецкі род. Потым ён збяднеў. Вядома: савецкая акупацыя, прыніжалі, раскулачвалі. У мяне толькі адзін дзед быў калгаснікам і партыйным, астатнія ў калгасах не працавалі і ў партыі не былі. Адукацыя, мусіць, у вас добрая?А не, адукацыі ніякай. Гэта мае хлопцы адукаваныя - вельмі ж разумныя. Вінцэсь працуе выкладчыкам у нас, у мястэчку. А Янку з унівенсітэта выключылі, усё праз палітыку гэтую. Шаламок, упяўся ў яе. Цяпер вось у мястэчку ўсё людзей калоціць наконт нейкай нацыянальнай ідэі. А людзі што?А што людзям - ім усё роўна, абы хлеб быў ды зямля. Ну і кілішак кульнуць у карчме.Спадар Язэп, усе ў карчме гавораць пра нейкага Л. А сам ён заходзіў калі сюды?Не, ніколі мы яго тут не бачылі. Неяк абмінае ён нас сваёй увагай. Але гэта асноўны герой чутак, плётак, гісторый і смешак, што віруюць у карчме. Вельмі шмат пра яго гавораць.А Зімоўскі ніколі не заходзіў?Не, гэтага дзецюка тут ніколі не было, бо ён бы адсюль, мяркую, жывы не выйшаў. Яго тут усе ведаюць, бо ў суседніх мястэчках і тэлевізія, і радыё ёсць. Я ж іх не надта люблю.А з вядомых людзей хто бывае? Можа, Ганчара ці Віннікаву ў вас бачылі?Ганчара? Быў тут калісьці Ганчар, распавядаў адну баечку, яна на сайце ёсць. А Віннікавай не было. А так дык шмат хто прыходзіць: каваль наш местачковы, ксёндз, настаўнік… Шарэцкі неяк быў, завітаў па дарозе ў Літву. П`яны ён быў, яго пад рукі целаахоўнікі вялі. Шмат рознай лухты нёс, а цікавага нічога не казаў. А так народ шмат чаго распавядае, асабліва калі чарку кульне. П'яны чалавек заўсёды скажа больш. Кожны прыходзіць сюды, каб за куфлем піва падзяліцца сваімі думкамі, паразважаць разам з іншымі і абавязкова даведацца, што новага дзеецца ў ваколіцы і ў свеце.Усе гэтыя чуткі ў раздзеле "Байкі" ёсць. Народ у нас дасціпны, а палітыка вельмі ж добрая тэма для смешак. Я неяк чуў байку пра эпілепсію спадара Л…Так, эпілепсія - цікавы выпадак. Менавіта пра яе віруе шмат чутак. Ад розных людзей я чуў. Нават Чыгір распавядаў, што неяк аднойчы, калі ён яшчэ быў прэм`ерам, Л. запрашаў яго глядзець на смяротныя пакаранні (яму гэта вельмі падабаецца), але, на жаль, Чыгір адмовіўся. Ці не на жаль -- халера яго ведае! Дык вось, ён паабяцаў, што потым, калі будуць прэзідэнцкія выбары, распавесці людзям пра ўсё гэта. Але яму не пашчасціла, ён трапіў у астрог. І толькі ў нашай карчме людзі даведаліся праўду.Ці чулі вы што-небудзь пра "Марш Свабоды", які днямі адбыўся у Менску?О, быў я там. Паехаў у сталіцу са сваім шалапаем Янкам вопыту пераняць ў тамтэйшых карчмароў. І толькі мы з цягніка сышлі, ён адразу кудысьці знік. Ён ужо ведаў, што там будзе адбывацца, дык туды і пабег. А я накіраваўся па сваіх справах. Бачу - людзі ідуць, кажуць: "Хадзем з намі". Я пайшоў, крычалі нешта там. Я ледзь вырваўся адтуль, але ўсё добра. Прыдбаў я ў Менску гарэлачкі новай, нямецкай. Дужа людзям падабаецца.А ці не ведае спадар Язэп, хто гэта напісаў адрас вашага сайта на сцяне спорткомплекса БДУ?О, я і не ведаю, што гэта за прамоўшан такі. Мабыць, спадабалася чалавеку, мо быў у нас калісьці - і вось такім чынам вырашыў накіраваць сюды іншых людзей. Народу тут шмат бывае, асабліва на святах. Гэта ж цэнтр местачковага жыцця. У святы тут розныя гулянкі ладзяцца, танцы, музыкі граюць. Бачыце - вунь скрыпачка вісіць на сцяне - гэта мая, я часцяком граю. Потым вам "Крэўскую польку" з "Народнага альбому" сыграю. Ну і таксама людзі свае інструманты прыносяць.А ўсімі гэтымі сучаснымі CD ды патэфонамі вы не карыстаецеся?Не, гэта не тое. Але я бачыў у вашай карчме дыскі N.R.M…Гэта іхнія фанаты падаравалі, бо саміх прэзідэнтаў і членаў урада Незалежнай Рэспублікі Мроя у нас, на жаль, не было. Але, я так мяркую, яны усё ж завітаюць калі-небудзь да нас, бо карчму мінуць цяжка. Месца тут добрае, скрыжаванне шляхоў. Карчма наша вядомая, людзі добрае пра яе чуюць, вось і спыняюцца тут. Сайт вы самі зрабілі ці дапамагаў хто?Так, сам, усё ўласнымі сіламі. Адзін наведвальнік карчмы забыў неяк у нас кампутар. Спачатку мы не ведалі, што гэта за халера такая, а потым Янка мой усё сцяміў і распавёў, што там да чаго. Говораць, што хутка ў электроннай карчме з`явіцца "пляткарня", ці, па-сучаснаму, чат…Так, і пляткарня хутка будзе. Праз тыдзень дзесьці з`явіца. Ды і дызайн зменіцца. Хутка "карчму" можна будзе чытаць на іншых мовах - польскай, чэшскай, украінскай, нямецкай і ангельскай.А людзей не турбуе, што іх плёткі раптам з`яўляюцца на сайце?А чаго баяцца? Іх жа ніхто не б`е. Людзям тут добра, цікава. Самі распавядуць, пачуюць тое-сёе. А калі і вам карціць што-небудзь сказаць, не маўчыце: stary_jazep@yahoo.com
[Создатели] [Как стать автором] [F.A.Q.]