РайOnline
Перейти к предыдущему номеру. ВЫПУСК №12
Здорово, когда человек думает одними мыслями!
Откровения от
Хождения
Перст Божий
Очертизмы
Музыкальное Кладбище
Культ
Божественная комедия
Вселенский хаос
Введите строку для поиска :

МЯДЗЕЛ
(калі рыцараў не лічыць)
Анна Андрушевич

Паветра было вільготнае. У Мядзел мы акунуліся. Дождж не вельмі напалохаў, але было крыўдна. Мы ўсё ж разлічвалі на спагаду багоў.

Мядзел – гарадок невялічкі, райцэнтр у Мінскай вобласці. Знаходзіцца ён паміж азёрами Мястра и Баторын. Да сталіцы  якія-небудзь 160 кіламетраў, да бліжэйшей чыгуначнай станцыі Княгін – 35. Да таго ж паблізу і траса «Мінск – Нарач». Выйшаў на гасцінец, узмахнуў ручкай белай –  і, калі пашанцуе, праз пару гадзін ўжо ў Мінску.

У 1998  годдзе ў Мядзеле жыло 7 тысяч 700 чалавек. Кажуць, зараз жыве дзевяць.

Калі верыць археалагічным дадзеным (а падстаў не верыць ім няма), ў 11 стагоддзі Мядзел быў памежным горадам Полацкага княства. Да самага хаатычнага дваццатага стагоддзя горад падзяляўся на Стары і Новы Мядзел.

Стары Мядзел упершыню узгадваецца ў 1454 з нагоды будаўніцтва тут касцёла. Былое ўладанне Саковічаў, Радзівілаў і іншых заможных людзёў. У 1500-1503 Стары Мядзел разбурылі расейцы. Потым горад зноў адбудавалі. У  1762 годзе ён атрымаў магдэбургскае права. Каб мець такое права, у горадзе павінна было быць 20 мураваных будынкаў і 5 брукаваных вуліц.

З 1793 года Стары Мядзел — горад у  Вілейскім павеце Расейскай імперыі. У 1886 годзе ў ім было 254 жыхары, царква, яўрэйскі  малітоўны будынак, царкоўна-прыходская школа, бровар, піўная, карчма.

Новы Мядзел  быў разбураны ў 1519 годзе ў час вайны Масквы з Вялікім Княствам Літоўскім. Драўляным мастом Новы Мядзел злучаўся з каралеўскім замкам на востраве пасярод возера Мястра. З 1588 года гэта уласнасць сям'і Сапегаў, Бжастоўскіх і іншых.

У другой  палове шаснаццатага стагоддзя тут выраблялася сімпатычная мядзелская кафля.

 З 1793 года — казённае мястэчка ў Рассіі.  У 1885 годзе Новы Мядзел  быў цэнтрам воласці Вілейскага павета, у якім было 713 жыхароў, 95 двароў,  царква, касцёл, сінагога, капліца, народнае вучылішча, чатыры крамы, чатыры заязджальныя карчмы, паштовая станцыя, фельчарскі пункт.

З 1921 года Мядзел ў Польшчы, з верасня 1939 – ў БССР.

З саракавога года Мядзел раптам стаў лічыцца вёскай, з 1959 года – гарадскім пасёлкам. Толькі ў 1998 годзе Мядзелу зноў дазволілі быць горадам.

Зараз тут ёсць хлебазавод, лясгас, майстэрня па рамонту бытавой тэхнікі і камбінат кааператыўнай прамысловасці.

Цяпер бліжэй да гераічнага мінулага  Мядзелскі замак; дарэчы, у наваколлі  іх было яшчэ шэсць. Але гэты вылучаў яшчэ сам князь Гедымін. Таму і сучасны турнір, што адбыўся ў Мядзелі, празвалі «Меч Гедыміна».

Мядзелскі замак існаваў у 15-м – пачатку 18-га стагоддзях. Пабудаваны ён на месцы гарадзічша 11–14 стагоддзяў. Складаўся з мураванай вежы, палаца і знешняга абарончага комплексу. Меў акруглую вежу-данжон знешнім дыяметрам 17, 5 метра, унутраным – 10 метраў. Таўшчыня  сценаў каля 3,5 метраў. Па параметрах вежа падобна да Камянецкай.

Пляцоўка Мядзелскага замка была абведзена мурам з валуноў на вапне. З усходняга боку таўшчыня замкавых муроў была 2 метры, з астатніх, прыхаваных возерам – 1,5-1,7 метраў. Ёсць і пяць мураваных паўкруглых бастэй, папярэдніц бастыёнаў, – самыя раннія ў Беларусі.

У 17-м стагоддзі вакол замка з'явіўся роў з земляным валам, які запаўняўся вадой з возера.

Замак разбурылі падчас Паўночнай вайны(1700-1721).

Месца, на якім быў замак, вылучаецца і дагэтуль. Аб тым, якіх рыцараў тут можна сустрэць зараз, распавядзе Ніка Верас.

Ганна АНДРУШЭВІЧ

[Создатели] [Как стать автором] [F.A.Q.]