РайOnline
Перейти к предыдущему номеру. ВЫПУСК №2 Перейти к следующему номеру.
Здорово, когда человек думает одними мыслями!
Откровения от
Хождения
Голгофа
Перст Божий
Очертизмы
Музыкальное Кладбище
Культ
Божественная комедия
Вселенский хаос
Введите строку для поиска :

Паміж двух светаў Алиса Бизяева

У сваіх аповедах Вінцэсь Мудроў стварае дзве прасторы і два часа (хранатопа), якія супрацьпастаўлены адзін аднаму ці складаюць у сваеасаблівай спрэчцы адно цэлае. Кожны аповед можна умоўна раскласці на дзве сістэмы вобразаў і асацыяцый, якія ствараюцца пры дапамозе стылістычных сродкаў.
"Рыбалка ў Бычках" (1994) -- рэалістычны малюнак (двухбаковая кітайская вышыўка) сумнага горада і рамантычна-ідылічнай вёскі. Веска вабіць абібока Макара ўспамінамі дзяцінства -- гэта месца, дзе ён можа адпачыць душою, схавацца ад матчынага буркатання, рыбалкі і палітычных размоў дзядзькі Трахіма. А горад -- лайдацтва, бойкі за гарэлку і інтэлігенты, якіх Макар "не любіў". Бутэлькі з малаком, якія прынесла маці (у горадзе), і карова (у вёсцы) -- гэта знакі-арыенціры для дзвюх прастор аповеда. Цікава, што Макар б'е баклушы ў горадзе, але, калі трапляе ў вясковую прастору, адразу адчувае сабе як рыба ў вадзе і з дакорам пытаецца ў мужа сваёй сястры, інтэлігента і свядомага беларуса: "Ну скажы, на што ты паклаў сваё жыццё?" Безумоўна, свайго дзядзьку, адукаванага народным розумам, ён лічыць лепшым палітыкам, чым швага-сваяк: "Ну як жа... Зьбіраецеся рэвалюцыю рабіць, а самі ў піўной не былі, ня ведаеце, чым народ дыхае."
Мудроў адлюстроўвае якасць беларускага чалавека, схільнага давераць таму, хто паводзіць сябе таксама, як просты народ. Але справа не толькі ў поспехах папулістскай палітыкі ў Беларусі, але і ў рамантычнасці беларускага інтэлігента. Не толькі Макар лічыць інтэлігента "псыхам", ці затарможаным. Маці Макара кажа: " -- Ты ж гэтага вазьмі... "Гэтым" маці называла свайго зяця," -- просіць яна, ведаючы, што ён са сваей непрыстасаванасцю да простага жыцця будзе для Макара абузай, але ж інтэлігенту трэба гэтае жыцце паказаць. У аповедзе сваяк страчвае свае акуляры і застаецца сляпым да народнага жыцця.
Іншы дуалізм бачым у аповедзе "Іду на таран" (1996-1997) Гэта напалову алегарычная сказка, напалову сатырычная аллюзія на зацягнуўшыйся час пастсавецкага снабізму. Казачныя карантышкі атрымліваюцца разумнейшымі за людзей. Так здаецца -- маленькія жыхары ўтапічнага, ідэальнага свету ляцяць на паветраным шары ў пошуку "Новай Зямлі", пра якую яны ведаюць з кніжак і ад якой пахне "чымсьці нядобрым"; а людзі не могуць нават падняцца над зямлёю, таму што забыліся, як гэта робіцца - няма патрэбы ў гэтым. Ім здаецца, што, апрача начальніцкіх загадаў, нічога іх не датычыцца. Аўтар яўна іранізуе над палкоўнікам Бурзачылай і ўсімі астатнімі з кола людзей. Ён паўсюль устаўляе анекдоты пра Шцірліца, смешныя назвы (Хрэнойл, Гракаў, мачульнікі) і імены (маёр Кукарэка, Кудзёлка). Яшчэ больш іранічныя эпізадычныя вобразы: "буфэтчыца Тося ў карацелькі-спадніцы", тэлефон аператыўнай сувязі, каза, якая была "жывым увасабленнем чорта", пілот, якога не магчыма абудзіць. Калі героі пачынаюць смяяцца над сабою, то самі апыняюцца ў неудалым стане і смяюцца ужо над сабою: "Кукарэка скаціўся з тарпы, патрапіўшы галавой у кош, і з тым каўшом ён і паўстаў перад палкоўнікам, які ўжо ня мог трымацца на нагах і курчыўся ад сьмеху, поўзаючы па земляной падлозе й пазначаючы калені форменых штаноў бела-зялёнымі плямамі курынага памёту."
Гэтым бязглуздым ваякам аўтар супрацьпастаўляе альтэрнатыўную рэчаіснасць. І яна таму абуджае ў чытача такія добрыя спакойныя ўражанні, што гэта героі нашага дзяцінства. У гэтым казачным свеце мы бачылі сваё будучае жыцце, дзе ўсё павінна скончыцца "хэпі эндам". І цяпер на нашых вачох яго разбураюць нейкія ваякі, якія толькі тым і мацнейшыя, што большыя па памерах.
У аповедзе "Зімовыя сны" (1996) алегорыя перарастае ў сімвал. Гэта самы змрочна-перажыты аповед, глубока-псіхалагічная спроба вырашэння экзістэнцыальнага пытання пра вайну, жыцце і смерць.Герой, як хворы на шызафрэнію, адначасова існуе ў двух прасторах: у аб'ектыўнай рэальнасці і ў сваіх снах аб мінулым. У сне неведама адкуль з'яўляюцца страшэнныя гукі і трапляюць у насычанае ўражаннямі і падзеямі жыццё Яўхіма. Грохат генеральскіх ці камандзірскіх выкрыкаў, бухі барана Мікіты (якія нагадваюць яму шум бою) і ўедлівая жончына лаянка. У снах Яўхіма - успаміны пра вайну, а на вайне ён сніць сваю смерць (але гэта адзіныя светлыя кадры ва усім аповедзе) Смерць уяўляе сабой свабоду ад жыцця, выратаванне ад усіх цяжкасцяў і прыніжэння, нешта абсалютна светлае, пазбаўленне ад змрочнага існавання: "Яўхім адчуў салодкае здранцвеньне - падобнае на тое, якое ён зьведаў у дзяцінстве "..." Душа вярталася ў цела з неахвотаю." Сон - гэта звязка паміж жыццём і смерцю, а таксама паміж рознымі часткамі расколатай душы Яўхіма. Жахлівыя гукі набываюць у снах страшэнную моц, якая абуджае бесперапынна абуджае яго, прымушае "сэрца захлынуцца гарачай крывёй". Яўхім баіцца сваіх сноў. Як героі Рэмарка, ноччу ён адчувае сябе самотным, не можа пазбавіцца ад вобразаў мінулага і прывідаў тых мертвякоў, якіх ён калісьці сцягваў з мерзлых галін. Таму ён заўсёды пакутвае ад бяссоння. Прастора сна больш уплывае на свядомасць героя. Бяссонне - гэта уцёкі ад падзей мінулага, якія занадта рэалістычна з'яўляюцца на ўнутраным баку павек. Таксама ж Яўхім бяжыць у цягніку ад спадарожніка, ад чалавека з мінулага. Семідзесяцігадовы аднарукі адстаўнік частуе кавай з каньяком і даверлівым тонам кажа: "Последнее время только этим и спасаюсь". Адстаўнік ведае і разумее ўсё, што адчувае Яўхім: і жахі вайны, і тое, як цяжка з імі жыць. Але ён пачынае хаяць яўхімавы ідэал - камандарма Цімашэнку, вобразам якога ён пражыў вайну, на ёй пакутваў і можа быць верыў, што ўсё не здарма. Калі гэты вобраз пахіснуўся словамі "шпіёна" (як адразу пасля гэтага адзначыў спадарожніка Яўхім), наш герой не знайшоў нічога лепшага, чым бегчы як мага далей.
Дарэчы "геройства" Яўхіма - цікавы момант. Герой сам не ўпэўнены ў сваім геройстве, яму заўсёды патрэбна абараняць свае права ганарыцца ўдзелам у вайне. Але ён ніколі гэтага не робіць, яму лягчэй слухаць жорсткія і крыўдныя жарты жонкі пра свае мінулае, чым яшчэ раз ажыццяўляць яго ў памяці. Вінцэсь Мудроў такім чынам спрачаецца са ўсеагульным меркаваннем, што на вайне ўсе героі: "На фінскай вайне, якая сьнілася па начах, Яўхім, можна сказаць, ні разу ня стрэльнуў. Пра тое, чым давялося займацца ў складзе дзеючай арміі, стары ніколі нічога не казаў, а калі хто й пачынаў роспыты, ніякавеў і, адвёўшы ўбок вочы, прамаўляў: "Ды так… ваявалі…"
А прыходзілася рабіць зусім не геройскую справу, "цягаць адубелых нябожчыкаў". І адны ўспаміны пра гэта марозілі сэрца. Мароз у апповедзе заўсёды з'яўляецца там, дзе вайна, смерць і жахлівыя яўхімавы пакуты. Толькі потым, калі герой забіваецца не тое маладзёнамі-здаравіламі ў чарзе за "чарвіўкай", не тое асабістымі галюцынацыямі, беларускі снег супакойваецца, ён цеплы і ўсцішаны як і Яўхім, які знайшоў супакаенне толькі ў смерці. Апошнія малюнкі жыцця (таксама сыход у іншую рэальнасць) - гэта ізноў жахлівыя адлюстраванні успамінаў пра палкоўніка Хаміцкага, які "пасьміхаўся яму - адтуль, з таго сьвету, -- выставіўшы свае пракураныя жоўтыя зубы."
Ствараецца ўражанне, што гэтае "з таго сьвету" і пастаянныя "сустрэчы" з нябожчыкамі заўсёды трымалі Яўхіма на мяжы жыцця і смерці.
Тры зусім розных, не падобных адзін на другі ні па зьместу, ні па выразных сродках аповедаў, цяжка назваць зборам твораў. Але яны адпавядаюць поглядам Мудрова на адзін і той жа прадмет -- на пакаленне семідзесятнікаў, якое настолькі ўвязла ў сваім "застойным" мінулым, што ўсялякія спробы новага жыцця трапіць ў іх абмежаваны свет заканчваюцца непазбежнай трагедыяй, і выжывае той, хто апынуўся мацнейшым. У аповедзе "Іду на таран!" надзвычайна засцярожлівыя ваенныя, якія турбуюцца толькі аб задавальванні начальства, разам з маленькім паветраным шарыкам збіваюць і сваю надзею на новае жыццё, нават не даведаўшыся, як яно выглядае, і не падпусціўшы нават да мяжы сваёй свядомасці. А ў "Зімовых снах", калі Яўхіму знянацку "заманілася хоць на хвілю-другую далучыцца да ІХНАГА вясёлага і бестурботнага жыцця", такая ж спроба выйсці на кантакт з іншым светам забівае героя. Рэалістычная актуальнасць і народнасць вобразаў Мудрова драматычна тым, што чытач легка пазнае герояў постсавецкага "застою", якія, на жаль, усё яшчэ застаюцца для многіх марай аб страчаным раі.

[Создатели] [Как стать автором] [F.A.Q.]