РайOnline
Перейти к предыдущему номеру. ВЫПУСК №2 Перейти к следующему номеру.
Здорово, когда человек думает одними мыслями!
Откровения от
Хождения
Голгофа
Перст Божий
Очертизмы
Музыкальное Кладбище
Культ
Божественная комедия
Вселенский хаос
Введите строку для поиска :

Камэнтар па-беларуску : аб’ектыунасцi няма. Будзем сыходзiть з гэтага Гануся Штэйнман

Няхай даруе мне аддзел палітыкі "Белорусской Деловой газеты" за гэткае вольнае выкарыстаньне загалоўка да аднаго зь іхных матэрыялаў. Пра матэрыял пагаворым пазьней, а пакуль абмяркуем праблему адсутнасьці аб'ектыўнасьці, бо інакш развагі пра аналітычныя жанры ў беларускай журналістыцы пазбаўляюцца сэнсу.
Любы аналітычны матэрыял прадугледжвае інтэрпрэтацыю факта -- расстаноўку акцэнтаў, выбар пэўных лінгвістычных сродкаў і ўсё гэта - на падставе папярэдне зробленых аўтарам уласных высноў і аналіза сытуацыі. Палітычны камэнтар ёсьць самым сапраўдным прыкладам аналітыкі. Таму ён проста ня можа быць аб'ектыўным. Але гэта не адзіная і не галоўная прычына. Аб'ектыўнасьці не існуе ўвогуле. У прынцыпе, яе можна захаваць, але толькі спасылаючыся на пэўны абсалют - на прыклад, закон. У краіне, дзе паралельна суіснуе тры дні незалежнасьці, дзьве канстытуцыі, а паводле адной зь іх -- ні воднага легітымнага прэзыдэнта, такой канстантай можа зьявіцца хіба што доўгачаканы Страшны Суд, на якім дастанецца і палітыкам і камэнтатарам, бо адсутнасьць аб'ектыўнага падыходу апынецца на першым месцы ў шэрагу іхных грахоў. Камэнтар гэта ня проста інтэрпрэтацыя факта - гэта трактоўка факта. Так што суб'ектыўная пазыцыя журналіста і выданьня праглядаецца і ў тым, які факт ён абраў для камэнтара, і якія высновы зрабіў з гэтага факта і нават як ён стылістычна ўвасобіў свае думкі на газэтнай паперы. Калі ж грамадзка-палітычнае выданьне жадае захаваць эфект аб'ектыўнасці, яно ўвогуле ўстрымаецца ад палітычнага камэнтара на сваіх старонках. Да прыкладу, у дзяржаўных выданьнях рэдка калі можна знайсьці камэнтар з аналізам дзейнасьці ўрада, часьцей сустракаюцца разгорнутыя заметкі без элемента ацэнкі. Чаму? Усё вельмі проста. Калі не лічыць ступень абектыўнасьці мерай ацэнкі якасьці камэнтара, то чым тады добры камэнтар адрозьніваецца ад кепскага, у чым тады праяўляецца прафэсіяналізм журналіста і што мы часта памылкова называем абектыўнасцю? Перш за ўсё гэта абгрунтаванасьць зробленых высноў, лагічнасць. Таму з невялікага аб'ёму камэнтараў на старонках газэты можна зрабіць дзве высновы: выданьне ня хоча зьмяшчаць нецікавы, нелагічны камэнтар, а лагічны аналіз дзеяньня ўрада не сумяшчальны з праўрадавай палітыкай выданьня ці выданьне проста мае выразна і выключна інфарматыўны характар.
Частка выданьняў камэнтыруе выключна падзеі замежнай палітыкі, напэўна, адчуваючы сябе больш разьняволена калі гаворка ідзе не пра "айчынных" палітыкаў: маўляў, можна і словы не падбіраць. Вось для прыклада такія назвы артыкулаў:. Примаков устраивает шмон, Политики "сэконд хэнд" желают порулить.
Зрэшты, камэнтар да замежных падзей можа быць гэткім жа цікавым для аналіза, як і "айчынны". Вось што пісала "Советская Белоруссия", камэнтыруючы вынясеньне сьмяротнага прысуду Аджалану:
"слишком страшными на поверку оказываются дела "борцов за свободу". Последний тому пример - косовская бойня. Она ведь тоже начиналась с сепаратистских лозунгов за свободу и независимость …
Раю зьвярнуць увагу на выкарыстаньне цяперашняга часу "дела оказываются", а таксама на ўзяты ў двукосьсе выраз "борцов за свободу". Вось для параўнаньня вытрымка зь яшчэ аднаго камэнтара "СБ", што тычыцца ўжо сытуацыі ў беларускай палітыцы :
"кроме орлиного и бессмысленного клёкота из груди "борцов" не вырывается ничего общественно значимого. Пора, ох пора покидать ему (С.Шушкевічу) и другим пламенным "барацьбітам" сцэну и заняться разведением тюльпанов".
Тут ужо варта распачынаць гаворку пра стварэньне штампаў у мове палітычнага камэнтара. Гэты штамп аб'ядноўвае пад адным найменьнем "борцов за свободу" паплечнікаў Аджалана і праціўнікаў цяперашняй улады на Беларусі. Зрэшты, гэта яшчэ ня ўсё:
… мир начинает осознавать страшную опасность сепаратизма и терроризма. Они как заразная болезнь: если вовремя не остановить - начинают гибнуть государства. Поэтому процесс Оджалана во многом показателен…" (Нина Романова, "Советская Белоруссия", 30. 06. 1999г "Нет человека - нет проблемы")
У адным кошыку апынуліся тэрарызм і сепаратызм. Толькі апошні тэрмін відавочна трэба ўдакладніць, каб цікаўны чытач мог даведацца, ці аднолькавае разуменьне сепаратызму ў аўтара артыкула Ніны Раманавай і яе аднафамільца Аляксандра Раманава, больш вядомага нам як Аляксандр ІІ. Якраз пры яго ўладзе Кастуся Каліноўскага павесілі менавіта за сепаратызм, а Расейская Імпэрыя і была той няшчаснай дзяржавай, што мусіла загінуць пад "сепаратистские лозунги за свободу и независимость". Пры гэтым паўстаньне 1863 года пакуль што вывучаецца ў беларускіх школках як вызваленчае…
Трэба заўважыць, што камэнтар ня ёсьць улюбёным жанрам ў "Советской Белоруссии" і звычайна друкуецца толькі з нагоды надзвычайных здарэньняў. У мінулым годзе, акрамя акцый пратэсту апазыцыі такімі падзеямі сталі выбары ў мясцовыя саветы і спроба правядзеньня прэзыдэнцкіх выбараў 16 траўня.
Сутнасць падыхода да асьвятленьня абедзьвюх спробаў волевыяўленьня добра перадаюць наступныя радкі:
"Освещая реальные выборы депутатов в местные Советы, мы несколько упустили из виду авантюрную избирательную кампанию оппозиции. Впрочем, вполне извинительно, поскольку и писать практически не о чем".
"В сущности, в ходе прошедшей кампании население выразило поддержку политики нынешней власти в целом. Следует, наверное, особо отметить тот факт, что реальный демократический процесс в Беларуси опрокидывает различные домыслы о нарастании в ней "тоталитаризма". Волеизъявление прошло по всем канонам и стандартам, принятым в цивилизованном мире.
Выборы подтвердили имидж республики как стабильной и развивающейся эволюционно" ("Мандат доверия" Маслюкова, "СБ", 22.04.99)
Памятаеце анекдот пра Шэрлака Холмса і доктара Ватсана: бачыце, Ватсан, зоры над галавой? Што з гэтага вынікае? Што сёньня цудоўная, ясная ноч? Ды не, проста ў нас палатку скралі! Добры журналіст, як добры дэтэктыў мусіць рабіць правільныя высновы. Вопыт падказвае, што правільныя высновы для чытача -- гэта такія, якія ён сам можа падмацаваць прыкладамі з побыту ды патлумачыць лагічна. Можа, спадарыня Маслюкова сама і ведае, дзе ў нас стабільнасьць і разьвіцьцё, але вялікая частка чытацкай аудыторыі ні таго ні другога ня бачыла ўвогуле, хіба што ў мыльных опэрах. У такого чытача узгаданы артыкул выкліча шэраг пытаньняў. Адказы на іх давядзецца шукаць, выкарыстоўваючы яшчэ адзін варыянт неаб'ектыўнасьці.

"По мнению Белорусского Хельсинкского Комитета, впервые со времён СССР выборы в Беларуси приобрели фиктивный характер. Консультативно-наблюдательная группа ОБСЕ вынесла аналогичное заключение: "Широкое неучастие оппозиционных политических партий в выборах в местные органы власти привело к прямолинейно ориентированному на государство осуществлению выборов без какого-либо независимого политического или административного контроля. Из-за бойкота выборов большинством партий демократической ориентации среди кандидатов и членов избирательных комиссий преобладали представители госаппарата." ("Явку обеспечивали ширпотребом" БелорусскаяДеловаяГазета)
На ўсякі выпадак нагадавю, што гаворка ідзе пра адны і тыя ж выбары ў Мясцовыя саветы, што праходзілі мінулай вясной.
Волеизъявление прошло по всем канонам и стандартам, принятым в цивилизованном мире("СБ")
"По мнению БХК, впервые со времён СССР выборы в Беларуси приобрели фиктивный характер("БДГ")
Калі чытач пачне шукаць тут аб'ектыўнасьць, яго чакае пакутлівая сьмерць у лябірынтах публіцыстыкі. Адчуваючы сваю адказнасьць як ініцыятара гэтых блуканьняў, раю лепш пашукаць не аб'ектыўнасьць, а логіку: яно і карысней і паказальней. Чаму камэнтатар "СБ" піша пра падтрымку палітыкі ўрада насельніцтвам? Таму што робіць высновы, сыходзячы з таго, хто на гэтых выбарах перамог. Памылка (толькі не трэба ілюзій, гэта сьвядомая памылка) ў тым, што тлумачэньне гэткіх вынікаў выключна ўсенароднай падтрымкай не адпавядае некаторым фактам, якія прапушчаны ў "СБ", але ўзгадваюцца ў іншых выданьнях:
Из-за бойкота выборов большинством партий демократической ориентации среди кандидатов и членов избирательных комиссий преобладали представители госаппарата." ("Явку обеспечивали ширпотребом" БДГ).
Пры такім раскладзе непадтрымка людзьмі кандыдатаў ад дзяржапарата магла выявіцца толькі шляхам ігнараваньня выбараў. Але людзі прыйшлі галасаваць. Артыкул БДГ не дарэмна называецца Явку обеспечивали ширпотребом. Тлумачыць ня трэба. Ланцужок лагічных разважаньняў зразумелы. Застаецца апошні штрых: верыць -- ня верыць. Тут найлепшы дарадчык - уласны вопыт. Усе памятаюць, як выкладчыкі прасілі студэнтаў пайсьці на выбары, бо яны мусяць прасачыць, каб усе іхныя студэнты, прынамсі тыя, хто жыве ў інтэрнаце, прагаласавалі? Вы верыце сваім уласным вушам? Няхай жыве логіка!
Асьвятленьне прэзыдэнцкіх выбараў 16 траўня ( прашу заўважыць, што выкарыстоўваючы слова "траўня" замест "мая" я ўжо парушаю прынцып аб'ектыўнасьці) таксама вартае нашай увагі, нягледзячы на тое, што спадарыня Маслюкова лічыць, што писать практически не о чем. Трэба заўвыжыць, што аналітык павінен бачыць вынікі і ў адсутнасці вынікаў, а правядзеньне прэзыдэнцкіх выбараў у такой сытуацыі можа быць цікавым хаця б з пункту гледжаньня рэакцыі уладаў. Пачытаеш "СБ" - здаецца, што рэакцыі і не было. Так - слон і Моська. Пасварыліся. Аднак рэакцыя была І гэтая рэакцыя - ёсьць сьведчаньнем пэўных працэсаў.
"Арест экс-премьера, которого, руководствуясь Конституцией 1994 года, Центризберком Виктора Гончара в среду официально объявил кандидатом в президенты, свидетельствует о том, что официальная власть Беларуси окончательно сожгла мосты, перейдя политический рубикон
на примере многих громких дел общественность страны имела возможность убедиться в том, что власть откровенно боится тех, кто выступает против неё с открытым забралом"

А зараз уявіце сабе замест такога камэнтара іншы. Такі вось: "Освещая реальные выборы Президента мы несколько упустили из виду авантюрную избирательную кампанию в местные Советы. Впрочем, вполне извинительно, поскольку и писать практически не о чем". Як кажуць, адчуйце розьніцу. Дзеля справядлівасьці трэба нагадаць, што пасьля выбараў 16 траўня БДГ зьмясьціла вялізны, амаль на паласу, рэдакцыйны камэнтар "Оппозиции больше нет. Будем исходить из этого", у якім пралікі, недахопы і памылкі апазіцыі выкрываліся і тлумачыліся так, як не снілася нават "СБ", толькі зроблена гэта было на высокім узроўні - у адпаведнасці з логікай і здаровым сэнсам. Абсалютна неабходныя якасьці для палітычнага камэнтртатара. Таму што камэтыраваць часам даводзіцца такія эмацыянальна нястрыманыя зьявы, як Марш Свабоды 17 кастрычніка. Можна, канечне кінуцца ў істэрыку, і нават у назву матэрыяла ўнесьці момант істэрыі ("Низость!"). Можна колькі заўгодна крычаць НИЗОСТЬ! Але палітычны камэнтатар мусіць яшчэ і разабрацца, што ж адбываецца ў краіне.
"Ситуация в Беларуси напряжённая - и об этом говорит ожесточение обеих сторон во время прошедшей акции протеста. Стычки милиции и демонстрантов, похоже, могут перевести вялотекущий политический конфликт в более активную стадию" (Ольга Томашевская, Сергей Шапран, Андрей шаховский, "Воскресное побоище", "БДГ", 18.10.99)
І навошта пытацца немаведама ў каго "Кто вложил камни в руки этим юнцам?" Чытачы ўсё роўна не дапамогуць, хіба што падкінуць у рэдакцыю "СБ" колькі іншых выданьняў, з тлумачэньнямі: "Когда Александр Лукашенко, будучи ещё легитимным президентом, говорил, что такую оппозицию, как в Беларуси, надо беречь и лелеять, он был кое в чём прав. На смену политикам , придерживающимся правил аппаратной игры, пришли политики, используюущие самые современные политические технологии. На смену пособию по научному коммунизму пришёл учебник "Основы маркетинга". Если Лукашенко попытается посадить политиков "новой волны", то следом придут радикальные молодёжные группы и движения, которые чихать хотели на переговорные процессы и борьбу за десять минут телеэфира в неделю. У них другие учебники - "Нелегалы" и "Гісторыя паўстанняў на Беларусі" (Николай Халезин, "Перелом", "Навіны", 16.11. 99)
Паспрабуем ізноў выкарыстаць сістэму Станіслаўскага "веру -- ня веру". Я асабіста бачыла перадрукоўкі летапісу дзейнасьці "Салідарнасьці" у Польшчы і нешта кшталту энцыклапедыі юнага падпольшчыка. А вось "пэтэвушнікаў" на Маршы - ня бачыла. Гэта ня значыць, што іх не было ўвогуле, але з гэтага вынікае, што там былі ня толькі яны…
Для тых, каму ўжо надакучыла сутыкаць ілбамі дзяржаўныя выданьні зь недзяржаўнымі, ў мяне сюрпрыз-неспадзяванка. Спачатку ўсё зразумела:
"Авторитетные международные наблюдатели, посещавшие Минск, на месте, что называется, убеждались в том, что основополагающие права человека в стране не только декларироваеы, но и реально существуют. Данные различных социологических служб свидетельствуют, что доверие общества к власти остаётся стабильным…
…Нельзя не заметить стремление государства идти цивилизованным путём, соблюдая волеизъявление народа, прислушиваясь к конструктивной критике и ведя открытым разговор со всеми правительственными и неправительственными организациями.
Хотелось бы, конечно, большей компетентности и, как минимум, объективности" (Дмитрий Малиновский, "Совесткая Белоруссия", 30. 06. 1999г. "Меткий выстрел мимо цели")

Толькі аб'ектыўнасьці не існуе. Празь некалькі дзён пасьля Марша Свабоды, калі на поўную моц ішлі суды над пэтэвушнікамі, што зьбілі камянямі міліцыю, на апошняй паласе "СБ" зьяўляецца ТАКОЕ…
"… Он (милиционер) хоть и в форме, но тоже человек с понятием: в магазины ходит, на цены смотрит, кошелёк открывает, сравнивает. Не то время, чтобы морали читать за непробитый талончик. Государство, заставляющее большинство своего народа жить на 30 у. е. в месяц, не может рассчитывать на уважение к себе со стороны граждан. ( Е. Молочко, "Стыд - имя существительное", "СБ", 22.10.99)
Данные различных социологических служб свидетельствуют, что доверие общества к власти остаётся стабильным ("СБ", 30.06.1999)

Як гаворыць спадарыня Маслюкова, "убиться веником, да и только!" Калі б я была тэлекамэнтатарам, я б зараз шмат разоў запар пракруціла гэтыя дзьве фразы. Але ў такім выпадку мне б, напэўна, давялося ў дадатак аналізаваць "Рэзананс". На гэты конт ёсьць дзьве цудоўныя расейскія пасловіцы ..."От добра добра не ищут", інакш кажучы, "Хрен редьки не слаще". Так што пра палітычны камэнтар на БТ - іншым разам, а пакуль што - апошняя заўвага пра аб'ектыўнасьць.
Беларуская прэса падзялілася на дзяржаўную і недзяржаўную. Гэта факт, сьведчаньнем якога, акрамя ўсяго іншага зьяўляецца і прымусовае накіраваньне на практыку ў дзяржаўныя выданьні студэнтаў журфака. Замкнёнае кола ўтварылася. Ня варта чакаць, што адзін з бакоў вырашыць разарваць яго першым. Гэтага ня будзе. У нас няма аб'ектыўнасьці. Ну і што. У нас няма значна больш патрэбных рэчаў. Не магу абяцаць, але здаецца, што калі мы прыдбаем сабе тыя патрэбныя зьявы, рэчы, паняцьці, адбудзецца другое прышэсьце Аб'ектыўнасьці з усімі адпаведнымі наступствамі… Так што каментыруйце, спадары журналісты, каментыруйце…

[Создатели] [Как стать автором] [F.A.Q.]