РайOnline
Перейти к предыдущему номеру. ВЫПУСК №8 Перейти к следующему номеру.
Здорово, когда человек думает одними мыслями!
Откровения от
Хождения
Голгофа
Перст Божий
Очертизмы
Музыкальное Кладбище
Культ
Божественная комедия
Вселенский хаос
Введите строку для поиска :

Зусім новы Іерусалім Андрусь Белавокi

Нядаўні суботні канцэрт (9 сн.) вядомага хрысьціянскага рок-гурта НОВЫ ІЕРУСАЛІМ у к/з Менск быў бы проста добрым канцэртам, каб ня якасныя зьмены да лепшага ў сьвядомасьці музыкаў у адносінах да Беларусі.

Акрамя таго, то гэта быў, як заўсёды, добры выступ з прафэсійным гукам, выдатнай якасьцю выкананьня як старых, так і новых твораў з пачаткам ухілу ў нешта фолькавае, дык яшчэ й абодва вакаліста у некалькіх песьнях шматразова і зусім нечакана (што аднак ня менш прыемна) сьпявалі слова "Беларусь!". Асабліва да месца гэта было ў старым гіце гурта, у якім рэфрэнам былі словы "Ну што ты думаеш пра гэта/ Табе прыйдзецца выбіраць/ Каму ты будзеш давяраць..." Кульмінацыяй канцэрту сталася заўсёдная фінальная пропаведзь лідэра гурта, у якой ён казаў пра Бога і пра Беларусь, краіну з цудоўнымі людзьмі, у якой можна і трэба жыць, зьмены да лепшага ў якой залежаць ад кожнага з нас, але патрабуюць высілкаў і згуртаванасьці.

НОВЫ ІЕРУСАЛІМ добра вядомы сваёй канцэртовай дзейнасьцю за мяжой, у першую чаргу ў ЗША. Аднак невядома, што больш паўплывала на пачатковую "беларусізацыю" гурта - ці доўая адсутнасьць на радзіме, ці добрая якасьць жыцьця на Захадзе і жаданьне таго ж тут, ці Павал Севярынец, а можа проста Бог...

Чакайма, калі НОВЫ ІЕРУСАЛІМ засьпяваюць па-беларуску. Усё ў руках Бога.

А.Б.

[Создатели] [Как стать автором] [F.A.Q.]