РайOnline
Перейти к предыдущему номеру. ВЫПУСК №10 Перейти к следующему номеру.
Здорово, когда человек думает одними мыслями!
Хождения
Перст Божий
Очертизмы
Музыкальное Кладбище
Культ
Божественная комедия
Вселенский хаос
Введите строку для поиска :

Карціна эпохі антырамантызму, або Вячэра ў McDonald’s Ника Верас

Колькі разоў на дзень ён паўтараў, што кахае мяне, як маладзенькі хлапчук. Праўду кажучы, да жанчыны ён быў не надта падобны: доўгі, нейкі прыплюснуты, з павышанай валасатасцю рук і ног. Але ж сапраўдны мужчына павінны быць крыху прыгажэйшы за шымпанзэ. Галоўнае, каб пачуццё было моцным і сур'ёзным.

Мы сустракаліся тыдні з тры. Столькі новых уражанняў! Я ніяк не магла прызвычаiцца. А ён сцвярджаў, што ягонае каханне вышэйшае за пікі Кіліманджара, глыбейшае за Марыянскую расселіну, што ён гатовы пайсці за мной ў агонь і ваду... Маё сэрца раставала, бы апошні сакавіцкі снег.

Калі аднойчы ён запытаўся, ці вольная я ўвечары, я неразборліва прамармытала, што для яго - заўсёды. "Я заеду за табой а пятай гадзіне", -- паабяцаў ён.

Сямнаццаць нуль-нуль. Апошнія рыскі ліхаманкава дамалёўваюцца: вусны, бровы... Край чуба з адмысловай лёгкасцю выпушчаны са строгай прычоскі. Доўгая сукенка з адкрытай шыяй, добрыя духі, кулон, высакародная бледнасць. Не дзяўчо, а карціна эпохі рамантызму!

Чаму не чуваць пад'язджаючай машыны? Вось нейкае "пежо" скіроўваецца на двор... Не, гэта таксі. Ён! Як заўсёды, прыгожы і падцянуты. Апрануты проста і разам з тым якасна. Мы паедзем разам некуды ў рэстаран? Хм... Таксі ад'язджае, міргаючы на развітанне жоўтымі вочкамі.

-- О, ты пры парадзе, -- крыху здзіўлена кажа ён, ласкава праводзячы халоднымі далонямі па плячах.

-- Так... А што, не ўгадала?

-- Не, чаму ж. Толькі... ведаеш, машыны няма, учора "пацалаваўся" па ўласнай няўважлівасці з джыпам, аддаў добра грошай, каб ДАІ не выклікаць.

-- Ну, добра, паедзем на таксі! - летуценна прапаную я.

-- Уг-м... Нам падыходзіць метро, -- няўпэўнена прапануе ён.

-- Угаварыў! - дзеля яго я была згодная на ўсё. На метро ў рэстаран - гэта ж так рамантычна!

На патрэбнай станцыі мы выскачылі, трымаючыся за рукі, як школьнікі. Ой, цікава, куды скіруемся? Так многа кафэшак і рэстаранаў навокол! Мінаем піцэрыю. Ну, і праўда, вострая італьянская кухня не для мяне. Арабскія ласункі і занадта тлустае мяса - таксама; абыходзім, правільна. І асаблівай прыхільніцай піва я ніколі не была. Мінаем. У душу пачынаюць пранікаць смутныя падазрэнні. Куды мы, уласна кажучы, ідзем?

..У-упс! Вобухам па галаве. Хоць ты плач. Мы ў McDonald's. Няўжо ж ён патраціў СТОЛЬКІ грошай?! Мог бы папярэдзіць, я б пакорпалася ва ўласных зберажэннях... Усё. Я надзьмулася.

Ён не звярнуў аніякай увагі на мой пакрыўджаны выгляд. Упэўнена крочыў да хлопчыка за касай.

-- Прывітанне, Юрык!

-- Здароў, Лёнька!

-- Нам біг-мак-комплекс і Хэпі-міл, па звычайнай сістэме.

-- Трымайце. Прыемнага апетыту!

Скіроўваемся да століка на дваіх. Распранаемся. Мая шыкоўная сукенка дрэнна падыходзіць да абстаноўкі. Фігня! Я - сапраўдная ледзі эпохі рамантызму, і ў мяне самая сапраўдная рамантычная вячэра з кавалерам!

-- Лёнечка, зараз тут прынята расплачвацца пасля ежы? - кажу я, па-першае, з прыроднай цікаўнасці, а па-другое, каб хоць нешта сказаць.

-- Не, грошай мы ўвогуле не будзем плаціць. Мяне тут добра ведаюць, таму дазваляюць рабіць спецзаказы.

У мужчын свае сакрэты. Зразумела. Ну, і няхай. З цікавасцю разглядаю забаўную цацку - ці то жука, ці то галавасціка ў акулярах. Хачу зрабіць што-небудзь экстравагантнае, напрыклад, абмакнуць смажаную бульбу ў марожанае. Добрая думка! Мой ненаглядны знік папаліць, таму самастойна іду да касы. Прашу марожанае з карамеллю. Хлопчык Юра, прафесійна ветліва ўсміхаючыся, выбівае цану. А хіба ў нас не спецзаказ? Вырашыўшы не здзіўляцца, расплачваюся: дзякуй Богу, тысяча "на ўсялякі выпадак" заўсёды ў кішэні ёсць. Аднак не вытрымліваю і асцярожна пытаюся:

-- А чамы першы заказ мы не аплачвалі?

-- Бо Лёня тут працуе. Раз на месяц кожны з нас мае права заказаць два любыя комплексы за кошт фірмы.

У-ух! Яшчэ адна цяжкая сякера падае на маю бедную галаву. На дрыжачых нагах вяртаюся да століка. Доўгая шыкоўная сукенка сціскае грудзі. Я - сапраўдная ледзі?! Смешна! Я - апошняя дурніца эпохі антырамантызму, якая вячэрае з працаўніком МакДональдсу, які, напэўна, саромеецца сваёй працы; і прытым усё - за кошт фірмы! Акрамя марожанага. Нервова макаю ў яго бульбу.

Тут вяртаецца з пэўнага месца мой даражэнькі Лёнечка. Спалохана раскрывае вочы:

-- Марожанае?

-- Так. Ведаеш, я сустрэла тут свайго былога кавалера, ён параіў абмакнуць бульбу ў марожанае і прынёс для прыкладу майго любімага, з карамеллю. Ой, гэта ТАК смачна! Я ТАК люблю марожанае!! Я магу есці яго хоць пачкамі!!!

-- О, каб я раней ведаў, назапасiў бы табе замест гэтага - ківок у бок століка - дзесятак-другі пламбіраў.

Угу, думаю я злосна, самага таннага, фруктовага на палачцы. А сама наіўна пытаюся:

-- А што, ты і ў кіёску з марожаным працуеш? Там ці даюць дзесяць порцый за кошт фірмы?!

-- У мяне нармальная праца, не горшая за іншыя! - выбухнуў Лёнік. - Gроста так атрымалася. Я ж табе казаў, што ўчора пабіў машыну, аддаў усе грошы.

Машыну фірмы? - з'едліва-знішчальна пытаюся я.

Лёня апускае галаву:

-- Так...

-- Мог бы сказаць! А я ўсё зразумела б, я значна разумнейшая, чым падаецца на першы погляд! А ты... ты... --- я амаль захліпаюся ад крыўды - ты мяне падмануў! Навошта?!

Ён, не просячы прабачэння, накідваецца на мяне:

-- А ты што, прынца чакала? Прыгожага, разумнага, і каб зарабляў многа?! Няма на свеце прынцаў, усе аднолькавыя! Запомні!!!

-- Навошта ты на мяне крычыш? - абураюся я. - Якое ты маеш права?

Лёня злосна хмыкнуў і схапіў са стула паліто. Адыходзіць?! Без мяне?!! Замест развітання кідае:

-- І выглядаеш ты зараз смешна... - Шкада, што дзверы ў McDonald'sе не грукаюць. Наўздагон яму ляціць марожанае, расцякаючыся па падлозе. Чамусьці мне ніколечкі не сорамна. Спрытны хлапчук са "спецвенікам" прабягаючы побач, пытаецца:

-- Ваша?

-- Так! - з выклікам адказваю я. Выкліка не атрымліваецца, бо хлопец падлятае і прыносіць мне новуб порцыю марожанага з карамеллю. Злосць некуды адляцела. Ледзі я ці не ледзі? Распраўляю плечы. Міла пасміхаюся ў адказ, спачувальна пытаюся:

-- Часта даводзіцца сустракацца з кліентамі-"свінюшкамі"?

-- Не, што вы! Проста ў нас такі парадак, - не менш абаяльна ўсміхаецца ён. Праз паўгадзіны канчаецца ягоная змена, і мы балбочам, нібы старыя знаёмыя, пра ўсё і ні пра што. Смяемся па дробязях. Яго завуць Валодзя, ён студэнт-пяцікурснік. У нас увогуле аказваецца многа чаго агульнага.

Ён азіраецца і прапануе:

-- Навошта мы сядзім тут, як школьнікі? Хадзем у суседнюю кафэшку, там утульна, нядорага, і куды больш прыемна. Кавы сапраўднай вып'ем, а не гэтай бурды...

І мы выходзім з МакДональдсу ў сапраўднае жыццё. Больш ніякіх сурагатаў! Ні сурагатнай кавы, ні сурагатных мужчын. Я заслужыла сваю рамантычную вячэру.

Толькі б не аказалася, што ён падпрацоўвае ў суседнім кафэ...

Ніка Верас

[Создатели] [Как стать автором] [F.A.Q.]