РайOnline
Перейти к предыдущему номеру. ВЫПУСК №3 Перейти к следующему номеру.
Здорово, когда человек думает одними мыслями!
Откровения от
Хождения
Голгофа
Перст Божий
Очертизмы
Музыкальное Кладбище
Культ
Божественная комедия
Вселенский хаос
Введите строку для поиска :

“Момант, калі я прыляцела на Беларусь быў найлепшы у маім жыцці...” Александр Рымкевич

З Iвонкай Сурвіллай я сустрэўся падчас паездкі ў Прагу. Яна разам з Васілем Быкавым прыехала сюды па запрашэнню чэшскага урада, на што беларускі урад афіцыйна заявіў пратэст. Вельмі цяжка было вызначыць у гэтай простай жанчыне са шчырай усмешкай Старшыню Рады БНР. Прыйшлося зламаць стэрэатып, што прадстаўнікі вышэйшай улады падобныя да багоў. Часу на размову амаль не было, але я паспеў задаць ёй некалькі пытанняў.


Вам было толькі восем год, калі вы паехалі з Беларусі, ці вярталіся Вы калі-небудзь на радзіму?
Я вярталася толькі адзін раз, ў 1992 годзе: ездзіла на кангрэс "Свет пасля Чарнобыля", бо я тады брала актыўны ўдзел у дапамозе дзецям Чарнобыля ў Беларусі, якіх мы прывазілі ў Канаду, каб дапамагчы выздаравіць.
Жадання застацца на Беларуі не было?
Абсалютна. Я думаю, момант, калі я прыляцела на Беларусь, магчыма, быў найлепшы момант у маім жыцці. Гэта было такое ж самае шчасце, якое я адчула, нарадзіўшы першае дзіця. Як я разбудзілася, мой муж мне сказаў, што мы маем цудоўную дзяўчынку. Тады я адчувала нешта падобнае.
Чым займаецца беларуская дыяспара ў Канадзе?
Мы маем некалькі арганізацый у розных вялікіх гарадах. Найбольш актыўныя -- у Таронта, Атаве, Монрэалі. У гэтым годзе 25 сакавіка мы рабілі дэманстрацыю ў падтрымку мітынга ў Менску. 26-га была дэманстрацыя супраць яднання з Расіяй. Мы разам імкнемся ўтрымаць беларускі дух, разам святкуем Слуцкае паўстанне, вялікае свята ў нас на Каляды. А наконт 25 сакавіка -- ведайце -- ёсць дзве рэчы, якія беларусы ва ўсім свеце робяць: святкуюць 25 сакавіка і спяваюць "Магутны Божа" (малітву за Беларусь) пасля кожнай багаслужбы.
Вы сустракаліся ў Празе з Васілём Быкавым. Чым ён зараз займаецца?
Ен піша і вельмі сумуе па Беларусі. Ен кажа, што гэта не ёсць натуральным быць не ў сваёй краіне. У Нямеччыне яго прымаюць надзвычайна, ва ўсім свеце яго паважаюць і ведаюць як аднаго з найвялікіх пісьменнікаў гэтага стагоддзя, усюды яго прымаюць, паважаюць. А ў Беларусі -- гэта так сумна -- яму такія прыкрасці робяць.
Страшна падумаць, што Лукашэнка застанецца на другі срок…
Найважнейшае цяпер -- не дапусціць гэтага яднання з Расіяй. Гэта тое, што можа мець найдаўжэйшыя дрэнныя наступствы, бо тады наогул знікне Беларусь. Будуць змагацца супраць Беларусі, як цяпер Лукашэнка змагаецца супраць мовы, культуры. Хачу перадаць, каб вы былі мужныя, каб не пераставалі змагацца за Беларускую Народную Рэс... За Беларусь! БНР была б ідэальная такая краіна, але за вольную, незалежную Беларусь! Жадаю з глыбіні сэрца, каб вы мелі вытрываласць, нягледзячы на ўсе цяжкасці, усе здзекі над вамі. Вы -- наша надзея. Трэба выратаваць Беларусь. Мы разлічваем на моладзь. Мы ведаем, з якой моцай вы змагаецеся за Беларусь. Але будзьце асцярожныя, не давайцеся, каб вас збівалі напрасна.
Таксама спадарыня Сурвілла папрасіла перадаць прывітанне усім беларускім рок-гуртам. Справа ў тым, што яе дачка Паўлінка напісала навуковую працу па беларускаму року. Аказваецца, ен амаль лепшы ва ўсім свеце.
Я вельмі ганаруся, што яна менавіта гэтую тэму абрала.У 1993 годзе яна была тут, і усе гэтыя групы "Уліс", "Палац", "Новае неба", "Мроя", "Крыві", Вероніка і Зміцер (яны ж зараз рок-каралі!), Кася Камоцкая -- ўсе яны яе вялікія прыяцелі.
Я іх усіх ведаю па здымках, па расказах, па кніжцы, што мая дачка напісала. Скажыце, што яна ўжо абараніла тэзу і скончыла пісаць. Так што перадайце прывітанне ад мяне, а праз мяне і ад Паўлінкі, бо яна хацела б іх ўсіх бачыць. Дзякуючы ім яна правяла цудоўны год ў Менску. Скажыце, што нават за мяжой іх ведаюць, імі захапляюцца.
І на развітанне -- тост за спатканне ў вольнай, незалежнай, еўрапейскай, прыгожай, багатай Беларусі!

Аляксандр Рымкевіч "Молодежный проспект"

[Создатели] [Как стать автором] [F.A.Q.]