РайOnline
Перейти к предыдущему номеру. ВЫПУСК №3 Перейти к следующему номеру.
Здорово, когда человек думает одними мыслями!
Откровения от
Хождения
Голгофа
Перст Божий
Очертизмы
Музыкальное Кладбище
Культ
Божественная комедия
Вселенский хаос
Введите строку для поиска :

Мы зарабляем мільён, альбо калектыўныя роды па-кіраўскі Сева Волков

Шаноўнае спадарства, у Кітаі жыве больш за паўтара мільярда чалавек, а на Беларусі -- усяго каля 10 мільёнаў. Такім чынам, мэта пастаўлена: дагнаць і перагнаць. Прычым прыклад будзем браць з Індыі. Днямі там з’явілася на свет мільярднае дзіця. Згодна з прагнозамі юбіляр павінны быў нарадзіцца ў ноч з 10 на 11 мая. Святкуючы разам з індусамі, мы падумалі: а чым горш беларускія мужчыны! Нарадзім і мы дзіця. Тады і ў гісторыю нас запішуць. А галоўнае -- грошаў заробім: атрымаем прэмію Чапліна – мільён долараў мужчыну, які стане бацькам без дапамогі жанчыны. Аднак, пад час свята ідэя распаўсюдзілася па ўсім свеце, і, калі прачнуліся, мы даведаліся, што ў нас шмат канкурэнтаў.

Ельцын нарадзіў Пуціна

Дакладней, гэта адбылося яшчэ ўлетку мінулага года. Але, нарэшце, маленькі Вовачка вырас і здолеў прайсці абрад прэзідэнцкай ініцыяцыі. Зараз ён ужо не нейкі там выканаўца абавязкаў, і не выбраны прэзідэнтам Расіі, а сапраўдны лоцман, кіраўнік, які здолее вывесці краіну да чарговай светлай будучыні. Падзякаваць Уладзіміру Уладзіміравічу за тое, што ён здолеў узяць у рукі дзяржаву, асноўнае багацце якой складае нафта, дарогі і дурні, прыехалі ўсе: ад прэзідэнтаў да дзяцей. Дый сам ВВП не застаўся даўжніком: вялікі гонар прысутнічаць пры таямніцтве ініцыяцыі быў аказаны тым, хто стварыў ЯГО такім, якім абралі. А менавіта: першай настаўніцы, трэнеру па дзюдо і сябрам. Зразумела, што абрады ініцыяцыі ў розных народаў карыстаюцца попытам этнографаў. Усіх тэлевізійных навукоўцаў прадстаўляў прадзюсерскі цэнтр «ІВАН». Яму вышэйшым указам даравана эксклюзіўнае права на правядзенне відэа-здымак. А па некаторых дадзеных «ІВАНА» кантралюе грамадскае расійске тэлебачанне. Так што будзьце ўпэўненымі, гэта будзе самы прыгожы і чэсны этнаграфічны фільм у свеце.

Філіпінец нарадзіў забойцу.

Дзеці нараджаюцца розныя, ціхія і не вельмі, прыгожыя і не. А што з іх вырастае!!! Фліпінскі таварыш нарадзіў і адразу яго дзіця пайшло «мачыць», праўда, не ў сартырах, а ў сетках. Ну і тое ня дрэнна! Нацыянальнае бюро раследванняў падазрае ў аўтарстве вірусу, які замачыў на мінулым тыдні не адзін камп'ютар, 27 гадовага маладога чалавека. Інфекцыя гэта носіць назву «I Love You» і выказвае сваё каханне да чалавецтва шляхам знішчэння інфармацыі на жорсткім дыску ЭВМ. Дзіцятка разумнага філіпінца ўжо разбурыла каля 45 мільёнаў камп'ютэрных сетак, у тым ліку ў брытанскім парламенце і Пентагоне. Каханне немаўляці ўжо каштавала свету 2,61 мільярда долараў. А мы марым аб якімсьці мільёне!

Калектыўныя роды па-кіраўскі

Тым часам у некаторых гарадах Расіі мужыкі раджаюць калектыўна. Вядома ж, што ўсе важныя справы лепей вырашаць менавіта такім чынам. Аб гэтым яшчэ Іосіф Віссарыёныч у 1930 годзе гаварыў. Яно так прасцей атрымліваецца, дый адказнасць за дзіця на ўсіх падзяляецца. Інакш кажучы, супрацоўнікі упраўлення ФСБ горада Кірава пачалі першую у СНД крымінальную справу аб стварэнні камп'ютарных вірусаў. Для тых, хто не ведае -- гэта арт.273 Крымінальнага кодэксу РФ. Як паведаміў "Інтэрфакс", ужо затрыманы нехта Антон Ялькін, што працаваў пісьменнікам у адзеле інфармацыйных сістэм мясцовага ТАА. Праграмкі розныя пісаў. Вядома, што ў кожнага больш-менш значнага пісьменніка ёсць адзіны галоўны твор, па якому яго пазнаюць, які вывучаюць у школе. Для Ялькіна такім творам стала напісаная ім праграма, якая прыводзіла да збоеў у рабоце ЭВМ і лакальнай сеткі. Больш таго, кожны кто ўваходзіў на сервер фірмы атрымліваў па вірусу на камп'ютар.Па нашых звестках "малое" нарадзілася вельмі здаровым і моцным. Супрацоўнікі кіраўскага УФСБ лічаць, што на дзень суда вага яго будзе складаць ад трох да сямі гадоў зняволення. Таксама маецца інфармацыя аб тым, што шчаслівыя бацькі ўжо мараць аб павялічэнні сям'і. Ну, як кажуць, у добры шлях…

www.allvodka.com

Менавіта такі адрас мае першы ў Беларусі інтэрнет-праект створаны ва флэшэ. "Ну і што?" -- скажаце вы. А тое, што ва ўсім свеце тэхналогія флэш паступова выціскае html. Адбываецца гэта таму, што розніца паміж аштээмэл i флэш прыкладна такая ж як паміж слайдам і кінафільмам. У першым выпадку малюнак статычны затое ў другім… Анімацыя, рух, спецэфекты!!! І той, хто першым пачне выкарыстоўваць гэтую тэхналогію, ў далейшым будзе задаваць тон ва ўсясветнай павуціне. Дык вось, маці першанца айчыннага флэш-дызайна клічуць web-студыяй "Лонгві", і сынуля яе адразу ўвайшоў у дзесятку лепшых рускамоўных сайтаў Інтэрнэта. Акрамя таго "олводка" ужо з месяц займае першы радок у топе лепшых алкагольных старонак. А яшчэ гавораць, што ў краіне нараджальнасць падае… Да пакуль у нас такія жанчыны ёсць… Пачакайце… У нас жа агляд мужчынам прысвечаны! Але ж сайт пра водку!! А гэта ўжо выключна мужская справа!!! Адчуваючы гонар за светлыя розумы суайчыннікаў, прапаноўваем "Лонгві" наступны флэш-сайт прысвяціць закусцы.

Амерыканцы нарадзілі рэзалюцыю.

Увогуле калектыўны роды, напэўна, апошняя мода. Яно і так, нараджаць у адзіноце не цікава і сумна. А вось разам і хутчэй і якасней атрымліваецца. Трэцяга мая дэпутаты палаты прадстаўнікоў Кангрэсса ЗША прыняла спецыяльную рэзалюцыю па Беларусі. Нашае Міністэрства замежных спраў срэагавала як сапраўдны акушэр: «выклікае шкадаванне тэндэнцыйная і прадузятая ацэнка аўтарамі рэзалюцыі ўнутрыпалітычнай сітуацыі ў Беларусі і працэсаў беларуска-расійскай інтэграцыі». Маўляў, на сябе паглядзіце. Нараджаць сабраліся, а на СНІД не праверыліся. А між іншым не хто-небудзь са Светлагорску, а ЦРУ робіць выснову: СНІД пагражае нацыянальнай бяспецы ЗША. Раней невядомыя інфекцыйныя захворванні прадстаўляюць глабальную пагрозу для здароўя чалавецтва і будуць ускладняць сітуацыю ў плане бяспекі ЗША на працягу бліжэйшых 20 гадоў. Вось так, нараджай – не хачу, толькі папярэдне пакажыся ўрачу.

Сейм Літвы нарадзіў закон.

Увогуле, ведаеце, цяжкая праца ў дэпутатаў. Кожны дзень што-небудзь нараджаць. Такое не кожная жанчына вытрымае. Не гаворачы ўжо аб моцнай палове чалавецтва. І трэба ж дадаць, нараджаюць дэпутаты дзяцей вызначальных. Так Літоўскія дэпутаты, ізноў жа калектыўна, нарадзілі закон аб спыненні эксплуатацыі 1-га блока Ігналінскай АЭС. Ён прадпісвае завяршыць падрыхтоўчыя работы па спыненню эксплуатацыі блока да 1 студзеня 2005 года. Так што вось такое ў нас жыцце: на СНІД правярайся і з дазіметрам не раставайся.

Зьміцер Кучын нарадзіў гаваркога.

Вышэйазначаны бацька Зьміцер Кучын нарадзіў Дзіммі Джына. Апошні – дзі-джэй мурманскай радыёстанцыі "Power FM". Гаваркі будзе ўнесены ў Кнігу рэкордаў Гінэса. Дзіммі Джын выйшаў у эфір 2-га мая і будзе гаварыў да 7-га. Працаваў ён без перапынку 120 гадзін. 31-гадовы Кучын перагаварыў усіх не толькі мурманскіх, але і піцерскіх вядучых. У якасці размінкі ён рпатрымаўся ў эфіры роўна суткі. Папярэдняе дасягненне – 80 гадзін у брытанскага дзі-джэя. Па словах менэджэраў Дзіммі не выкарыстоўвае ніякіх таблетак і кавы. Цікава вось толькі, ці зможа Кучын «радзіць» што-небудзь у эфіры пасля свайго марафона?

Грыб нарадзіў нямога.

Для тых, хто не ведае -- гэта новы генеральны дырэктар мінскай FM-радыёстанцыі “Стыль”. Уладзімір Грыб раней працаваў на радыё “Бі-Эй” Не, ня проста так называўся збронік Аляксея Пратасава і праграмы “Новае Ўварванне” “Чырвоным Бі-Эй белых”. У якасці белых сёння выступаюць дзі-джэі “Стыля”. З 15 мая, як абяцае бацька, яны павінны замаўчаць. У нас з’явіцца яшчэ адное нямое радыё. Мала таго Грыб збіраецца мяняць фармат станцыі. Маўляў, яно павінна быць цікавым не толькі маладым, але і людзям больш сталым. Праўда, што гэта будзе за фармат невядома. Мяркуючы па папярэдняму месцу работы Грыба, мы атрымаем яшчэ адное радыё, дзе не будзе ніводнага незразумелага слова… ой, прабачце, жэста.
Вось такія аказаліся мужыкі. Нічым за жанчын у дэмаграфічным плане не горшыя. Нават у некаторых выпадках лепейшыя. А таму будзе справядзіва, вырашылі мы, калі прэмію Чапліна падзеляць сярод усіх мужыкой планеты. І на долю кожнага тады прыйдзецца прыкладна… э-э-э… На піва, нават на "Казіно" не хопіць… Абыдна… :-(((


Рэдакцыйныя эксперты-дэмографы
Сева Волкаў і Алекс Думбітлаў
[Создатели] [Как стать автором] [F.A.Q.]