РайOnline
Перейти к предыдущему номеру. ВЫПУСК №3 Перейти к следующему номеру.
Здорово, когда человек думает одними мыслями!
Откровения от
Хождения
Голгофа
Перст Божий
Очертизмы
Музыкальное Кладбище
Культ
Божественная комедия
Вселенский хаос
Введите строку для поиска :

Мы робім ін'екцыю Сева Волков

12 мая ў адзначалі міжнародны дзень медсестраў. Чалавечая ж свядомасць справа вельмі цікавая. Нездарма пра яе Фрэйд столькі ўсяго напісаў. Вось і мы пры слове медсястра ў першую чаргу ўяўляем сабе жанчыну са шпрыцам. Дарэчы, такое бачанне чалавека ў белым халаце ўласціва аказваецца не толькі нам, але і большасці свету. Бо кіраўнікі розных рангаў, ды й простыя людзі, здаецца, толькі і займаліся на мінулым тыдні, што рабілі адзін аднаму ін'екцыі. Вядома ж, у прэпаратах яны як і заўседы межаў не ведалі, таму кожны атрымаў сваё: хто вітаміны, хто цыяніды, а хтоьсці і больш цікавыя рэчывы. Такім чынам: усе на уколы!

Эліксір свята.

Менавіта гэтыя лекі вырашылі прапанаваць усім беларусам 8-га і 9-га мая. Вядома ж, народ, ён як дзіця, касторку і рыбій тлушч проста так піць не будуць. Гэта вам не гарэлка. Таму абавязкова патрэбныя розныя там араматызатары і смакавыя дабаўкі. Асабліва добра папрацавалі беларускія фармацэўты на 9-га мая. З раніцы былі прапанаваны бутэлечкі са смакам кірзы, танка, комплексу С-300, трактара "Беларус", а таксама эксклюзіўныя кактэйлі -- маладзевы і спартыўны. На працягу панядзелка і аўторка людзей таксама частавалі пілюлямі з пахам пярлоўкі, народнай самадзейнасці, маладзевай дыскатэчнасці, а ўвечары прапанавалі водар фірменны -- фінбергаўскі. Народ усе гэтыя бутэлечкі, ой прабачце, якія ж бутэлечкі (у цэнтры выключна пластыкавыя стаканчыкі) спажываў на дзіва актыўна. Аднак актыўнасць гэтая выяўлялася ў асноуным у бясконцым руху натоўпаў па праспекце. Яно і вядома: калі яшчэ на халяву пагуляць па галоўнай магістралі сталіцы выпадзе! Дый яшчэ заўважым, што спажывалі элексір свята асабліва не смакуючы: схапілі стаканчык, глытнулі і пайшлі далей. А вось каб затрымацца ацаніць -- такога, мы ва ўсялякім выпадку не заўважылі.

Вітаміны выжывання.

Бачна, што калі спатрэбіліся вітаміны выжывання, то справы на Беларусі не вельмі добрыя,. Іх унутрымышачна пачаў уводзіць у хворы арганізм краіны Уладзімір Ярмошын. Прэм'ер прадставіў парламенту праграму дзейнасці ўрада. Дарэчы ін'екцыю гэтую ён павінны быў зрабіць згодна канстытуцыі ў двухтыдневы тэрмін пасля прызначэння. Зразумела, трансплантацыя часткі галавы, гэта вам не жартачкі і падтрымаць ў гэтым выпадку арганізм вельмі неабходна. Склад лекавай сумесі, што будзе уводзіцца хвораму на працягу ўсяго прэм'ерства Ярмошына вядома ж фірменны. Праўда, назва старая -- сацыяльна-арыентаваная рыначная эканоміка. Наконт жа складу зазначым, што камерцыйнай тайны з гэтага ніхто рабіць не адважыўся і вось такія кампаненты ўтвараюць лекі, што павінны даць станоўчы вынік, паўплываць на нашую з вамі Радзіму: Нарошчванне экспарта тавараў і паслуг,Развіцце аграпрамысловага комплексу і спадарожных галін гасападаркі,Актывізацыя інвестыцыйнай і іннавацыйнай дзейнасці,Развіцце транспартных і камунікацыйны паслуг і адпаведнай інфратруктуры, Далейшае развіцце жыллёвага будаўніцтва на безэмісійнай аснове.

Ін'екцыя гонарум еўрапеніум.

Менавіта такі укол прйшлося вытрымаць былому прэзідэнту Літвы Альгірдасу Бразаўскасу. Гонарум еўрапеніум -- гэта беларускае вынаходніцтва. Стварылі яго ў кузні кадраў -- Еўрапейскім гуманітарным універсітэце. На самай справе нічога новага. Проста такім чынам мы назвалі дыплом ганаровага доктара універсітэта, які ў уручылі былому прэзідэнту. Ін'екцыя падзейнічала, відавочна ў першую чаргу на левае паўшар'е мозгу. Бо Альгірдас Бразаўскас заявіў, што на будучых выбарах ў сейм Літвы ён паспрабуе аб'яднаць усе сацыял-дэмакратычныя сілы. "Я думаю, што гэтыя сілы нормальнагша левага складу атрымаюць перамогу на выбрах," -- адзначыў былы прэзідэнт.

Дэвіянтная прывіўка.

Так, сапраўды, спецыяльная лексікі -- справа цяжкая. Таму даем даведку: дэвіянтныя паводзіны -- паводзіны якія адхіляюцца ад нормы… крымінальнага кодэксу. Часцей за ўсе гэтыя з'ява назіраецца ў падлеткавы ўзросце, таму, зразумела, у нашай краіне прывіваюць ў першую чаргу ўжо не хлопчыкаў, але яшчэ і не мужчын. Упраўленне унутраных спраў Цэнтральнага раёна Мінска вырашыла правесці папяпэрднюю вакцынацыю так званых цяжкіх дзяцей і накіравала іх на Валадарку… на экскурсію. Каля 10 вучняў школы нумар 21 наведалі КПЗ. Яно, вядома ж, добра, паказаць падлеткам усе жахі зняволення. Аднак адзначым, што вакцына, асабліва калі яна "жывая" можа выклікаць захворванне ў аслабленым арганізме.

Лепшая вакцына -- спорт.

Напэўна гэтай думкі прытрымліваюцца многія прэзідэнты… Вось і на чэмппіянат свету па хаккеі, што праводзіўся ў Санкт-Пецярбургу, ускладаліся пэўныя вакцынацыйныя надзеі. Маўляў, пераможа Расія -- грамадства атрымае ін'екцыю станоўчага і яшчэ шчыльней уз'яднаецца вакол Яго (самі ведаеце каго:-). Аднак вакцыну, гледзячы па ўсяму, трымалі ў чашцы Петры, дзе, як вядома, любяць жыць мікробы. Мікроб НХЛ -- страшэнная для патрыёта-хакеіста жывеліна -- паразіў каманду Расіі. Легіянеры праігралі ўсім, нават латышам. Адпаведна, апошнія, хутчэй за ўсе трымалі сваю вакцыну з клюшкай, шайбай і на лёдзе, а не ў шклянках. Таму і атрымалі грамадска-узяднальны імпульс. Беларусы жа сваю вакцыну трымалі, пэна і там і там. Бо латышам прайгралі, а над расіянамі атрымалі перамогу. Але, мацней за ўсіх уз'яднальная вакцына падзенічала на чэхаў і славакаў. У фінале -- адная каманда Чэха-Славакія.

Атрапін у вочы.

Увогуле ў Расіі з добрымі медсестрамі пэўна, праблемы. У краіны галава разбалелася, а яны ёй ў вочы атрапін. Каб зрачкі з талерку сталі і нічога бачна не было. Каб не бачыла краіна занадта вялікі холдынг "Медыя-Мост". Аперацыя "Атрапін-2000", як і "Мордой в снег-94", прайшла з выкарыстаннем лысапатністых аўтаматчыкаў і пераможна-чачэнскіх метадаў зачыстцы. Медсястра (ФСБ разам з іншымі спецслужбамі) зрабіла вобыск ў офісах кампаніі, пасвяціла тварам ў аб'ектывы тэлекамер, вывезла некалькі машын аналізаў і знікла. Нават даведку не выпісала. А вось дзеянні яе атрымалі адзнаку. У адных станоўчую, у другіх адмоўную. Галоўны урач бальніцы "Р" заявіў, што "перад законам усе роўныя, у не залежнасці ад таго, якім відам бізнесу хто б ні займаўся". А вось калегія урачоў другой, заакіянскай бальніцы (ну ў якой яшчэ назва з трох літар) не зусім разумее дзеянні медсястры. Дык не каб яе саму выклікаць для тлумачэнняў, заакіянцы клічуць кіраўніцтва холдынгу. Кіраўнік "медыя-Маста" Ігар Малашэнка запрошаны выступіць перад камісіяй Кангрэса ЗША па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе. Сімвалічна, што атарпін уводзілі пад час знаходжання ў Расіі калегі Уладзіміра Гусінскага, медыя магната, заснавальніка CNN, Тэда Тэрнера. Цікава, як бы ён рэагаваў, калі б медсястра кінулася да яго са шклянкай атрапіну?

Цыянід для ФБР.

Лыжачку гэтага рэчыва глынулі ў камп'тэрным цэнтры амерыканскага КДБ. Праўда, склалі ласты не самі ФБРаўцы, а іх ЭВМ, дзе захоўваюцца дадзеныя, што выкарыстоўваюць пры праверцы крамінаальнага мінулага пакупнікоў зброі. База Interstate Identification Index, дзе знаходзяцца дасье на 36 мільёнаў чалавек, прыянала дозу ў чацвер. Амерыканскі закон патрабуе звяртацца да яе кожны раз, калі хто-небудзь жадае набыць зброю. Між тым падазраецца, што цыяніду сістэме далі з тым, каб папярэдзіць большыя непрыемнасці. 14 мая ў Зша святкуюць дзень Маці. На нядзелю прымеркаваны "Марш мільёна маці" з патрабаваннем абмежаваць продаж зброі. У той жа час не ўсе маці адчуваюць сябе абароненымі толькі пры дапамозе крылатай прадукцыі. Некаторым патрэбны яшчэ і пісталет. Група актывістаў "Сестры другой папраўкі" плануюць правесці "Марш узброеных маці". Яны лічуць, што лепшая абарона для любой жанчыны -- гэта гранатамет пад ложкам, а дзіцячую злачыннасць трэба лячыць правільным выхаваннем.


Рэдакцыйныя эксперты-медыкі
Сева Волкаў і Алекс Думбітлаў
[Создатели] [Как стать автором] [F.A.Q.]