Аднойчы ўвечары на адной са станцый падземкі аднекуль з'явілася размытая постаць ваеннага з парай зорак на пагонах. Навокал адразу запахла спіртам, рыбнымі кансервамі і танным тытунём. З гэтага непазбежна вынікала, што падпалкоўнік у той змрочны час быў ужо не на службе. Але гэта так, не галоўнае. Увагу прыцягваў жывот мужчыны. Спачатку з аднаго боку гэтай груваздкай пухліны вырас нейкі бугор, потым з другога. Паступова ўпарты гуз запоўз вышэй і замацаваўся недзе на ўзроўні грудной клеткі. Увесь вагон зачаравана назіраў за "афіцэрам на адпачынку". Маленькі хлопчык гучна сказаў: "У дзядзькі кішкі танчаць". Натоўп "пырснуў". Цікавасць расла ўшыр і доўж. Аднак, фінал быў банальны: з-за моцна закладзенага каўняра кіцеля высунуўся дробны змораны каціны тварык. Публіка была расчараваная. І дарэмна. А раптам гэта любоў?!
Раней дзеці гулялі ў "вайнушку", змагаліся з фашызмам. У сучасных хлапчукоў гульні ўжо іншыя. Зараз можна ўбачыць, як па двары з лялечным пісталетам носіцца дзесяцігадовы ваяка з дзікім лямантам: " Ніхто не бачыў, куды брудны чачэнец пабег!" " Масхадаў" жа ў лепшых традыцыях партызанскай вайны сядзіць у кустах і калупае сцізорыкам глебу. Акопы рые, напэўна…
Нядаўна ўсе сцяжынкі у мінскіх парках былі ўсеяны трупікамі, трупамі, трупішчамі… Людзі, тым часам, бязлітасна іх тапталі. Колькасць усопшых майскіх жукоў можна было вымяраць ледзь не тысячамі. Так расправіліся з гэтымі бядовымі жорсткакрылымі раптоўныя замаразкі. Ратуйце майскіх жукоў! Калі гэты від апынецца пад пагрозай вымірання, то што ж будуць цягаць у запалкавых карабках хлапчукі і чым яшчэ вясновыя кавалеры змогуць гулліва напалохаць сваіх аднакласніц!? Падумайце таксама аб тым, што гэты від мае не толькі біялагічную, але і сацыякультурную каштоўнасць! Як бы не прыйшлося паказваць ўнукам гадоў так праз сорак малюнак з выявай майскага жука і ўспамінаць: "А вось мой сябра змог аднойчы такога на цэп пасадзіць - у матулі тонкая такая цэпачка была…"
Паміж сталічнымі мікрараёнамі "Паудневага Захада" цячэ ці то невялікая рэчка, ці то вялікі ручай з яскравай назвай Мухля. Па вядомых прычынах купацца ў ім забаронена. Але забаронена не так, як гэта звычайна робіцца - сляпая іржавая шыльдачка на хісткім стоўбіку. У даным выпадку недалёка ад вадаёмчыка і вельмі блізка ад дарогі пагрозліва выпірае агромністы шчыт. На ім вялізнымі літарамі выведзена інфармацыя аб тым, колькі чалавек і ў якім годзе знайшлі свой апошні прытулак у гэтай лужыне. Міма ходзяць аўтобусы, а гэты напамін проста кідаецца ў вочы. Унізе на стэндзе пакінута месца для наступных жудасных лічбаў, але летапіс абрываецца пакуль у 1998 годзе. Можа, агітацыя добра адклалася у людскіх галовах? Ці летась тапельцаў не палічылі? Хаця, калі ўважліва паглядзіш на гэтую рачулку, то адразу зразумееш: купацца ў ёй зараз захоча ці вельмі хворы, ці вельмі п'яны…
Падрыхтоўка да ваеннага парада -- рэч не менш цікавая, чым самое гэтае магутнае відовішча. Праўда жыхары цэнтра сталіцы ад шматлікіх генеральных рэпетыцый часам пакутуюць. Пятага мая праспект Скарыны быў перакрыты. У месцах магчымых "аб'ездаў", як на заказ, жудасныя "пробкі". Да дому стомленых людзей пускалі толькі пасля праверкі пашпарта, у якім павінна было значыцца, што ты ледзь не ў саседнім доме прапісаны. Транспарт у "цэнтры" на момант "генеральскай рэпетыцыі" не працаваў. І калі пашпарт вы ў той дзень з сабой не ўзялі, то мусілі чакаць заканчэння "вялікай трэніроўкі", іншымі словамі начаваць на вуліцы. А вось шостага мая рыхтавалі свой парадны "пралет" ваенныя самалёты і верталёты. Студэнты аднаго з факультэтаў Белдзяржуніверсітэта як раз займаліся фізкультурай пад пралятаючымі махінамі. Дык некаторыя з іх - дзяўчаты, што крос беглі -- ледзь не звярнулі сабе шыю, калі адзін з самалетаў зрабіў мёртвую пяцельку. Відовішча захапляльнае, і , дарэчы, вуліцы не перакрываюць. Адзіны недахоп -- шыя зацякае вельмі скора. Інфармагенства "ПУЛЬС ЁСЦЬ"
Хочаце здымацца ў фільмах жахаў без грыму?.. Не, не ў ролі ахвяры -- у ролі галоўнага монстра. Няма праблем! Шлях да станаўлення кіназоркі вельмі просты. Наведваеце невялікую малапрыкметную краму з прыгожай і гучнай назвай: "Фобас". Купляеце там касметыку на свой густ. Карыстаецеся. І… Бягом марш на здымачную пляцоўку! Прычым тут фільмы жахаў? А як жа! Фобас і Дэймас - гэта, калі верыць рымскай міфалогіі, спадарожнікі бога вайны Марса. А перакладаюцца яны на родную мову як "страх" і "жах" адпаведна. Аднак уладальнікі крамы, пэўна, лацінскай мовы не ведалі. Проста ўзялі прыгожае слова і напісалі на шыльдачцы. А мы, даверлівыя ахвяры рэкламы, заходзім і шукаем крывавыя цені, іржавы гель, памаду колеру свежых "ліхтароў" і прыгожанькія жабіны лапкі ў якасці заколак… P.S. У нас нічога не атрымалася. Сцівен Спілберг не патэлефануе тэрмінова дадому роўна апоўначы. Касметыка аказалася нармальнай. Адсюль мараль: няведанне замежных моў не павінна перашкаджаць вам радавацца жыццю. Лепей заляпацца той самай касметыкай ды зняцца ў рэкламным роліку "Фэры".
Грядет лето, а с ним и головная боль для всех нынешних одиннадцатиклассников - вступительные экзамены. В этом году они обещают быть особенно тяжелыми. Во-первых, из-за Чернобыля, во-вторых, из-за демографического взрыва, который накрыл нашу маленькую страну в 1982-1983 годах. Это значит, что количество молодых людей, которые могут и хотят получить высшее образование, выросло, по сравнению с прошлыми годами, причём совершенно неожиданно для заботливых и вконец испереживавшихся родителей. Вот и получается: кто старше - тот и прав! Поэтому советую всем поступающим серьезно задуматься, так ли уж неприемлема для серьёзного человека перспектива послужить годик-другой на благо Родины или пойти поработать? Потом вернетесь, а конкурса такого уже и нет… Что же до любимого нами факультета журналистики, то спешу сообщить: правила приема остались почти без изменений. Хотя теперь вместе с экзаменами по английскому языку и курсу "Человек и общество" вам придется сдавать письменный тест. Зато на творческом собеседовании у вас есть шанс добавить к полученным оценкам еще целых два балла, если комиссии приглянутся ваши гениальные творения.