РайOnline
Перейти к предыдущему номеру. ВЫПУСК №5 Перейти к следующему номеру.
Здорово, когда человек думает одними мыслями!
Откровения от
Хождения
Голгофа
Перст Божий
Очертизмы
Музыкальное Кладбище
Культ
Божественная комедия
Введите строку для поиска :

Студэнт. Фото : Кiрыла Волкау.

Студэнт. Фото : Кiрыла Волкау.

Студэнты на сесii. Фото : Кiрыла Волкау.
І студэнт пайшоў на КАНІКУЛЫ!
І ўздыхнуў БОЖАНЬКА з палёгкай
Ника Верас

Таварышы!!! Сесія ў вышэйшых навучальных установах загадала доўга жыць і памятаць. Пачынаюцца ўступныя іспыты для патэнцыяльных ахвяр вышэйшай адукацыі. Але ж гэта ўжо зусім іншая гісторыя, расказваць якую малым дзецям позна ўвечары не рэкамендуецца.

А пакуль што азнаёмцеся з апошнім перадканікулярным загадам Святой Халявы студэнцкай і выкладчыцкай (загад перагледжванню не належыць і з'яўляецца абавязковым для масавага выканання).

Увага! Увага!

Прагул лекцый,
Выкур цыгарэт,
Прыкол шпрыцам,
Пракол гумы,
Вылаў прусакоў,
Вышчып вусаў,
Адрыў лап,
Адрыў клад,
Адкрыў кнігу -- бачыш фігу,
Інтэрферэнцыя дыфракцыі,
Парабалізацыя гіпербалоідаў,
Трэпанацыя чэрапу без анестэзіі,
Сцёб з дэкана,
Сцёпа п'яны,
Розліў бутэлек,
Выпіў піва,
Вылак гарэлкі,
Выклік духаў,
Вынюх пахаў,
Заед поедам,
Закусь яблыкам,
Вызелень твару,
Выклік "хуткай",
Выслеж бацькоў,
Выклянч грошай,
Выпендр фраероў,
Брэнч гітары,
Выпеў песень,
Дрыг нагамі,
Маш рукамі,
Маршы Шапэна і Мендэльсона,
Рып мазгамі,
Фінт вушамі,
Болт з суседам,
Спіс з канспекта,
Не спі з дацэнтам,
Выпуч вачэй,
Вычых насмарку,
Вымуч слёз,
Вытрэп і разбрэх дзяржаўных сакрэтаў,
Выкус накасі і
Накась выкусі,
Стрэл "Аўроры",
Штурм банкаў,
Атрым стыпендыі,
Выпалз з бара,
Выпад з вакна,
Вымет мэблі,
Вылет слова,
Выдуў жвачак,
Вырад радыстаў,
Вымех мехматаў,
Вафел філолагаў,
Выюр юрыстаў,
Выжур журналістаў,
Выжыг інтэрнатаў,
Выжэр сталоўкі,
Выжыў Беларусі,
Выпіс надпісаў і напіс выразаў,
Выкід з прафсаюзаў,
Выпрам дзеяння,
Выган выкладчыкаў,
Абдзір раскладаў,
Выруб электрычнасці і вылам дзвярэй,
Вынас цела,
Вы нас за нос -- мы вас у вуха,
Волак Сцёпы да здраўпункта,
Выхлап газаў,
Выкідыш смецця,
Залаз у інтэрнат пасля заходу сонца,
Выпар дзяцей,
Вымуштр сяброў,
Выжан хлапцоў і вымуж дзяўчат,
Вычыт дэкрэтаў, роўна як і выхад у іх,
Адсып, адрыў і атас,
А галоўнае,
Загляд і залаз у душу
З заплёвам туды
ЗАБАРОНЕНЫ І СПЫНЕНЫ

У сувязі
з поўным вымерам падвіду студэнтаў на летні час.
Ганебна перадралі ідэю Андрэя Кнышава
Крысціна Курчанкова і Ніка Верас.

Фото : Кiрыла Волкау

[Создатели] [Как стать автором] [F.A.Q.]