РайOnline
Перейти к предыдущему номеру. ВЫПУСК №4 Перейти к следующему номеру.
Здорово, когда человек думает одними мыслями!
Откровения от
Хождения
Перст Божий
Очертизмы
Музыкальное Кладбище
Культ
Введите строку для поиска :

Кветкі жыцця з чужога агарода Сева Волков

Завяршыўся навучальны год. Шчаслівыя настаўнікі і вучні развіталіся на тры месяцы. Але гэта ў нас, на поўначы…

Гарачыя мексіканскія настаўнікі

Тым часам на поўдні, у Мексіцы, настаўнікі асаблівай радасці не адчуваюць. І справа тут не ў колькасці медалістаў і другагоднікаў і не ў праверках гарана сталічнага горада Мехіка. Не падабаюцца мексіканскім настаўнікам іх заробкі. Вядома ж яны пратэстуюць і патрабуюць, каб мексіканскіх рублёў у дзень аванса ім давалі болей, разы гэтак у два. У Мексіцы настаўнікі -- гарачыя людзі. І калі што -- адразу выходзяць на цэнтральныя вуліцы сталіцы і пачынаюць перашкаджаць руху грамадскага транспарту. Ў іх там гэта, пэўна, не забаронена -- проста дзікунства якоесьці!
І апошняе. Заробак сярэдняга настаўніка ў Мексіцы складае ад 260 да 600 долараў. На добры розум, іх ўлады маглі б заключыць пагадненне з нашай рэспублікай аб абмене творчымі кадрамі ў галіне адукацыі. Сэнс тут такі: нашых настаўнікаў -- у Мехіка з захаваннем акладу мексіканца, а іхных забастушчыкаў -- у Мінск з захаваннем на Валадарцы і ўтрыманнем сутачных. Праблема страйкераў, такім чынам, была б вырашана адразу…і надоўга.

Гарачыя амерыканскія вучні

Не задаволены апошнім навучальным годам і ў Амерыцы. Справа тут таксама не ў колькасці медалістаў і другагоднікаў. Цяжкасці звязаны з колькасцю… вучняў, якіх не далічылася амерыканская сістэма сярэдняй адукацыі. Не трэба здзіўляцца, калі ў хуткім часе ў школах якога-небудзь Кліўленда, штат Агайа, на ўваходзе з'явяцца металадэтэктары, а абавязковай школьнай формай стане бронежылет… Здарылася гэта ў гарадку Лэйк Уорт у штаце Флорыда.13-гадовага Натаніэла Браэілла выгналі з заняткаў за тое, што ён кідаўся ў класе пакетамі з вадой. Хлопец аудыторыю пакінуў, аднак пазней вярнуўся… ужо ўзброены. Сустрэў у калідоры настаўніка і стрэліў яму ў твар -- Барры Грунау памёр на месцы. Дарэчы, выганяў за дзверы хлопчыка зусім іншы чалавек. Прымаўка: чым бы дзіця не цешылася, абы не … (пісталетам, пулеметам, аўтаматам, гранатай -- патрэбнае падкрэсліць) -- хутка стане галоўным прынцыпам амерыканскай педагогікі.

Будаўнікам Масквы неабходны інвестыцыі ў памеры 3,5 мільярды долараў у год. Гэтую лічбу агучыў мэр сталіцы Расіі Юрый Лужкоў на Усерасійскай нарадзе будаўнікоў, якая прайшла ў Маскве.

Сімфонія ў камяні

Вось, а яшчэ кажуць, што Масква -- гэта не ўся Расія. Тым не менш, будуюць у сталіцы больш і маштабней, чым ва ўсёй краіне. І не толькі будынкі, а яшчэ і бюджэт, нацыянальны імідж, палітычныя партыі. Зараз, напрыклад, з цэглы "Адзінства" будуюць манументальную правацэнтрысцкую партыю. Пры гэтым недахоп інвестыцый можа прывесці да банкруцтва будаўнічага комплексу. І не пабачым мы больш ні комплексу на Манежнай плошчы, ні стометровага Першага Пятра Цэрэтэлі.

Камень на паперы

Апетыты "будаўнічай" галіны нашай рэспублікі меншыя за лужкоўскія. Але будаваць мы таксама хочам. І чыё будаўніцкае трымценне большае -- лужкоўскае ці нашае -- гэта яшчэ тое пытанне. Жаданне ёсць -- грошай няма. Цэнтрабанк Расіі паспачуваў і паабяцаў нашаму Нацбанку "зялёны" крэдыт мільёнаў гэтак на 150-200. Спадзяёмся, што з гэтай субсідыяй аніякіх метамарфоз не адбудзецца і нашыя "будаўнічыя" грошы не ператворацца ў звычайны для краіны "жывельны" стан.

Партыя Адзінства ставіць сваёй мэтай ператварэнне Расіі ў свабодную дзяржаву для квітнеючага народа.

Мядзведзь ў "Охотном ряду"

Рух Адзінства дасягнуў мэтаў, што былі пастаўлены перад ім. Мішка вырас і стаў сапраўдным мядзведзем. Зараз яму ўжо не хапае рухаўскай кватэры -- падавай партыйную. Будзе створана партыя Адзінства, і ўжо вядомы змест яе праграмнай заявы. "Злучнік" паміж уладай і народам, ідэйны арыентыр нацыі -- вось толькі частка таго нямногага, на што прэтэндуюць сціплыя партыйныя ідэёлагі Ну што ж , зычым поспехаў у партыйным і дзяржаўным будаўніцтве, а асабліва ў стварэнні вялікай свабоднай і ўтульнай Бярлогі для квітнеючага ляснога народа. Бо што яшчэ акрамя можа зрабіць мядзьведзь.

Вялікае паляванне на чыгунцы

Берлога -- пабудова кшталту бліндажу. Таму земляную столь трэба ўмацоўваць. На Алтаі найбольш прыдатнымі для гэтай справы лічуць чыгуначныя рэйкі. І вось адзін мясцовы кіраўнік арганізаваў выкраданне стагоддзя. Спецыяльная брыгада разманціравала і даставіла ў прызначанае месца 6 кіламетраў чыгункі. Чыгуначнае палатно знікла з абваднога шляху перагона "Тракторный--Потеряевка", што вельмі сімвалічна. Адразу ўзгадваецца А.П.Чэхаў: памятаеце, як адзін з яго герояў скручваў чыгуначныя гайкі на грузілы. Сто гадоў таму гайкі -- цяпер рэйкі на столі. Які прагрэс! Які ўзнёслы палёт прадпрымальнай думкі! Якія светлыя галовы ў нашых медзвядзёў!

Save a child -- shoot the drug-diller. Выратуй дзіця -- забі гандляра наркотыкамі.Гэты заклік -- прымета часу, калі наркотыкі сталі сапраўднай чумой чалавецтва.

Cola без кокі

Пакуль вядомы баскетбаліст Мэджік Джонсан з нашых экранаў заклікае змагацца супраць наркотыкаў, у Англіі аддаюць перавагу справе. У пятніцу прадстаўнікі паліцыі паведамілі, што на поўдні краіны затрымана партыя ў 75 кілаграмаў какаіну. Пэўна, такім чынам праваахоўныя органы вырашылі выратаваць ледзь не самае галоўнае дзіця краіны -- сына Тоні Блэра. У адным з офісаў запісі актаў грамадзянскага стану Прэм'ер-міністр Велікабрытаніі і яго жонка зусім нядаўна зарэгістравалі поўнае імя свайго апошняга нашчадка.

Цыгане і яўрэі -- браты да скону

Навошта траціць кулі, яны ж грошай каштуюць -- так разважаў губернатар Краснадарскага краю Мікалай Кандраценка. Галоўныя накрагандляры на Кубані -- гэта не калумбійцы, не чачэнцы і не албанцы, а цыгане. Каб не траціць боепрыпасы -- Чачня усе ж такі блізка, мабыць яшчэ спатрэбяцца, -- Кандраценка прапанаваў дэпартаваць усіх цыган на гістарычную радзіму. Кожны немаўля ведае, што гістарычнай радзімы цыгане ужо даўно не маюць. Але губернатар на тое і губернатар, каб заўседы знаходзіць выйсце нават з такіх адмысловых сітуацый. Стандарт тут вядомы: "Если в кране не воды…" Таму Кандраценка радзіму для цыган знайшоў хутка -- Ізраіль.

Кіраўніцтва жандармерыі Іспаніі паведаміла, што пад час аперацыі супраць міжнароднай банды ашукальнікаў была папярэджана спроба набыць ў Расіі партыю узбраенняў на суму 50 мільёнаў долараў.

Авоська з дзіркай

Махляры называлі сябе прадстаўнікамі іллюзорнага княства Сілэнд. Заказаць яны паспелі танкі М-55, самалеты Міг -- 23, Ан-23, верталеты Мі-24 артылерыйскія ўстаноўкі і боепрыпасы. Княства заснавана ў 1967 годзе англічанінам Бейтсам на пустой марской платформе ў Паўночным моры. Княства мае свой сцяг, геррб, валюту (сілэндскі долар роўны 1 долару ЗША). На жаль сілэндскія долары ў маскоўскую казну не патрапілі. А як бы ўзняў гэты кантракт расійскі валавы ўнутраны прадукт.

Сярод роўных некаторыя раўнейшыя

Каму збіраліся прадаць зброю махляры -- невядома. Аднак, можна меркаваць, што не афрыканцам, а аўстралійскім абарыгенам. Бо ў мінулую нядзелю ў Сіднэі адбыліся ўрачыстасці, што, як мяркуецца, будуць садзейнічаць паляпшэнню адносінаў паміж бела- і чорнаскурымі суполкамі. Прайшоў сімвалічны шпацыр сяброўства і мітынг, дзе абарыгены заклікалі ўрад прызнаць іх права на самавызначэнне, уласныя племянныя законы і выказалі патрабаванне прынесці прабачэнні за несправядлівае абыходжанне з карэнным насельніцтвам на працягу ўсёй гісторыі дзяржавы. Таму зразумела, што расійскія танкі ў Аўстраліі надалі б адпаведную вагу прэтэнзіям пакрыўджаных туземцаў.

[Создатели] [Как стать автором] [F.A.Q.]