І стварыў Бог свет… Аднойчы і надоўга. І працаваў ён над ім цэлых сем дзён. Тыдзень
гэты атрымаўся змястоўным і багатым на стракатыя падзеі. Нехта паспеў пасядзець,
нехта — пасівець. Людзі стралялі, гандлявалі, ваявалі, абаранялі жывёл. З усяго
гэтага мітуцення яны моцна стаміліся, і вось ўжо недзе на даляглядзе сціпленька
(каторы раз ужо!) замаячыла спадзяванне на агульнае па-пралетарску з’яднанае
сяброўства. Гэта калі і серп і молат, і «зялёныя» з дохлым пацуком, і нецэнзурна
ніхто не выказваецца.… |