РайOnline
Перейти к предыдущему номеру. ВЫПУСК №4 Перейти к следующему номеру.
Здорово, когда человек думает одними мыслями!
Откровения от
Хождения
Перст Божий
Очертизмы
Музыкальное Кладбище
Культ
Введите строку для поиска :

Таланты улицы Муравей

Кто из вас хотя бы раз не мечтал стать настоящей звездой – певцом или композитором, фотомоделью или манекенщицей? Толпы поклонников, шикарные лимузины и назойливые журналисты… Теперь ваши грезы могут воплотиться в жизнь.

Телекомпания «СТВ», Центральный детский парк им. М. Горького, газета «Переходный возраст» совместно со студией «Хит-мастер» проводят конкурс «Таланты улицы», цель которого – поиск юных (да и не только) талантов в сфере массовой культуры и шоу-бизнеса.

Возраст участников – от 10 до 18 лет. (принимаются заявки и от талантов моложе и старше).

Стать участником конкурса довольно просто – надо заполнить купон-заявку и вместе с демонстрационным материалом (видео, аудио или иным) отправить по адресу: г. Минск, ул. Фрунзе, 2, ЦДП им. М. Горького.

Сроки проведения конкурса «Таланты улицы» – июль-сентябрь 2000 года.

Отборочные туры проходят на площадках парка по мере накопления присланного материала. Каждый участник проходит предварительное собеседование и выставляет свое творчество на суд жюри, которое состоит из популярных артистов эстрады, продюсеров и директоров концертных программ. Зрители также оценивают конкурсантов по определенной системе, что снимает все подозрения в необъективности жюри.

Участникам предлагается на выбор несколько номинаций, в которых можно заявить о себе:

1. Вокал (номинация для тех, кто мечтает петь на большой сцене). Если у участников нет своего записанного материала, то при собеседовании или отборочных турах возможен подбор музыкального сопровождения. Исполнение собственных произведений необязательно.

2. «Композитор-аранжировщик» (для тех, кто связал свою жизнь с профессиональными музыкальными инструментами и компьютерами, - песни собственного сочинения, саунд-треки, музыкальные заставки, ремиксы известных произведений).

3. «Рок-группа»

4. «Исполнитель» (игра на музыкальных инструментах)

5. «Поэт».

6. «Танец» (участие целых коллективов только приветствуется)

7. «Граффити» (для отборочных туров предоставляются свои работы на листах ватмана или фото).

8. «Реклама» (реклама личная, парка, телевидения, газеты и т.д)

9. «Мода» (одежда собственного изготовления, визаж, прически, подиумные и фотомодели).

10. «Ведущий концертных и диско-программ»

11. «Свободная тема» (любые другие проекты, где нашел применение ваш талант»

Конкурсанты, победившие в отборочных турах, становятся участниками гала-концерта «Таланты улицы», который предположительно состоится 1 сентября 2000 года, где в компании с известными артистами особо отличившиеся «звездочки» заявят о себе на большой сцене.

Победители в каждой номинации награждаются ценными подарками от организаторов и спонсоров проекта.

Не упусти свой шанс! Стать звездой – это просто!

Купон заявки1.Ф.И.О.____________________________2.Дата рождения____________________________3.Номинация____________________________4.Выступление группой или индивидуально (подчеркнуть)5.Название номера____________________________6.Контактный телефон или адрес ____________________________
Знішчым тараканаў з вясельнага ўбрання ! Анна Андрушевич

Арыгінальнасць прапаноў у рэкламных выданнях часам пераходзіць ўсе межы… Вось аб'ява з адной такой газеты: "Макіяж для нявесты. Знішчым насякомых і грызуноў. Пракат вясельных нарадаў". Вы ўявіце сабе маладую, якая напярэдадні шлюбу вырашыла, нарэшце, жорстка расправіцца з грызунамі і насякомымі, якія прыжыліся ў яе шэвелюры! Каб узяць ў жонкі аблепленную пацукамі, тараканамі і клапамі, і проста маленькімі вошкамі дзяўчыну, трэба быць вельмі экстравагантным кавалерам. А можа камерцыйны поспех гэта "прадпрыемства" і не міне. Вось толькі кліентура ў прадпрымальнікаў будзе так сябе, прывакзальная…

Цягнік для запісаў Анна Андрушевич

На станцыі "Баранавічы-Палесскі" і сёння старадаўнія паравозы, якія ззяюць свежай фарбай. А на плошчы перад вакзалам на асобным пастаменце стаіць іх сабрат. Гарадскім уладам даўно пара выставіць ахову побач з гэтым рарытэтам, бо шмат людзей, якія ўпершыню прыязджаюць ў Баранавічы, так і пільнуюць, каб адкалупіць ад яго кавалачак -- на памяць. Але нічога не атрымліваецца -- да чыгуна і сталі нават і з напільнікам не вельмі падступішся. Значна большую шкоду машыне наносяць падлеткі, якія аддаюць перавагу не заборам, а пакатым бакам цягніка для надпісаў накшталт "Каця + Пеця =…"

Дама сэрдца ў красоўках Анна Андрушевич

Шмат сапраўдных рыцараў пабачыў у чэрвені Навагрудак на свяце сярэднявечча. Праўда дух эпохі — рэч усё ж занадта летуценная, мроістая. І вельмі хутка на гэтых "прывідах" старадаўнасці з'явілася выразная закарэласць сучаснасці: бутэлькі лідскага піва і цыгарэты ў руках ваяроў у латах ды кальчугах (тытунь у Еўропе з'явіўся значна пазней рыцарскай эпохі) і красоўкі з-пад доўгіх убранняў дам іх сэрцаў. А карэспандэнту CITY-факс наогул пашанцавала: ён убачыў нейкага "мясцовага" князя, які размаўляў па мабільным тэлефоне!

Не ешце Тарцілу! Анна Андрушевич

У падземным пераходзе на вуліцы Маскоўскай, ля гандляроў, што прапануюць касеты, панчохі і іншую дробязь, з'явіўся смешны дадатак. Мужчына ў сталых гадах, падскокваючы падкідваў у руках маленькіх чарапашак. Не ведаю, ці падабалася земнаводным гадам гэтая працэдура, але праз некаторы час мужчыны ў пераходзе не стала. Напэўна, "непаўналетнія" тарцілы знайшлі сабе новых гаспадароў.

Усе на караокі! Анна Андрушевич

Людзі палохаюцца. З парку Горкага даносіцца жудасны лямант, быццам там адкрыўся філіял ада, і чэрці даволі энэргічна падсмажваюць некага на сапраўднай патэльні. З-за ўзмацнёных дынамікамі стогнаў музыку часта не чуваць. Але несціся на дапамогу ці выклікаць міліцыю не трэба. Хаця Богу памаліцца (на ўсялякі выпадак) хочацца. А гэтае "скаблілішча" падаецца жудасным толькі для тых, хто мае музычны слых. Бо на беразе Свіслачы спрабуюць голас выключна нецвярозыя таленты, і тэкст, што бяжыць малымі кавалкамі і вялікімі літарамі, могуць прачытаць далёка не ўсе. Здараецца, што аматар спявае як Лучана Павароцці, але найчасцей пасля першых жа слоў, накшталт: "Ты ж мяне падманула, ты ж мяне падвяла", — пачынаецца масавы зыход з парка тых, хто мае за плячыма ўсяго толькі музычную школу. А тыя, хто скончыў музвучылішча ці кансерваторыю, там ужо не ходзяць.

Чарговае метро Анна Андрушевич

Надыход лета для мінчан азначае не толькі аншлаг ў прыгарадных электрычках і аўтобусах. Напрыклад, на станцыі метро Інстытут культуры, вельмі цяжка не толькі набыць жэтон ці талончык, а нават увайсці ў яе. Пасля прыбыцця кожнай электрычкі, натоўп даволі лагічна спускаецца ў метро, а там толькі дзьве білетныя касы. Вось і атрымліваецца, што чарга займае ўсе вольнае і нявольнае месца, а сваім хвастом чапляе частку падземнага перахода. Тут і з праязным прасунуцца цяжка.

Вось так і маюцца нашыя людзі дзень у дзень. А чаму? На лепшыя "саўковыя" традыцыі забыліся! Раней адразу б склалі спісы жадаючых ехаць, ставарылі пасты ў пяць гадзін раніцы… Карацей кажучы, сітуацыю ў свае рукі ўзяла б грамадскаць.

Новыя грошы Анна Андрушевич

Мы— шчаслівае грамадства: валют у нас шмат. І родныя "драўляныя", і даляры, і гарэлка для сантэхнікаў, і каньяк для хірурга, і яшчэ шмат чаго іншага. А зараз з'явіўся новы эквівалент. Амаль ў кожным кіёску можна абмяняць нашыя шэсцьдзесят рублёў на купюру вагай у "пяцьдзесят бабак", якую выпускае сусветна вядомы "Круты банк". Інфармацыя для патэнцыяльных фальшываманетчыкаў -- падробка праследуецца "па паняццях".

Інфармагенства "CITY- факс"

Друкаваны варыянт навасцей з 2-гой па 8-ю чытайце на старонках «Чырвонай змены» №106 ад 13 ліпеня 2000 года

Ветер - ворюга Анна Андрушевич

Штормовой холодный ветер хорошенько потрепал нервишки изнеженным личностям, которые тщетно пытались почти герметично укутать шеи и уши. А то, не дай Бог, продует! Но сразу никто не мог предположить, в какой еще расход введет распоясавшаяся стихия и без того не богатых жителей спальных районов Минска.

Ветерок умудрялся срывать с балконов развешенное бельё и нагло швырял его вниз, где оно по закону подлости хорошо изваливалось в песочницах, кучах строительного мусора и прочих достопримечательностях новых микрораенов. А местные пьянчужки были в ударе. С восторженными выражением на лицах они подбирали "дары неба" и быстренько стремились скрыться, пока не спустились законные владельцы рубашек и штанов.

Празвінела, прасвісцела, пракацілася… МЫшы з цВIкамi

26 мая адзвінеў, як прынята казаць, апошні званок. Малодшыя класы гэтай падзеі радаваліся проста як моманту, з якога пачынаюцца канікулы і воля. Затое адзінаццатыя…
Адседзеўшы пэўны час у актавых залах, упрыгожаных шарыкава-стужкавымі гірляндамі, былыя школьнікі і сёлетнія выпускнікі ўпершыню выйшлі проста ў жыццё… праводзіць СВАЮ культурна-масавую праграму. Хлопчыкы пры гальштуках трывіяльна разбаўлялі шампанскае півам, правільна апранутыя ў белыя фартухі дзяўчынкі адпускалі ў свабодны палёт паветраныя шарыкі на беразе Камсамольскага возера… А невыразная большасць з выпускніковымі стужкамі на грудзях проста блукала ва ўзорным парадку па сталіцы і прыводзіла дарослых мінчан у захапленне добрымі ўсмешкамі і цэнзурнай радасцю.
Самым арыгінальным спосабам адзначылі выпуск адзінаццацікласнікі адной са школ у цэнтры Мінска, якія масава паселі па матацыклы. Уяўляеце: у святочных сукенках! у цывільных касцюмах! упакаваныя, як навагодні падарунак, з надпісамі "Выпускнік -2000" на каляровых стужачках! Пакідаючы амаль непразрысты шлейф пылу над дарогай, яны -- мэтанакіравана ці без усялякай мэты -- праімчаліся, як сапраўдныя рокеры, па праспекце Ф.Скарыны, нікога не пераехалі і бразнуліся аб далягляд. Толькі тады адвіслыя сківіцы выпадковых гледачоў пынялі нармальнае становішча.
А потым гэты дзень скончыўся. Набліжаюцца экзамены і іншыя зямныя "прыемнасці жыцця". Ну, што ж, поспехаў вам, выпускнікі!

Прапаў ... янот! Анна Андрушевич

На аўтобусным прыпынку ў Малінаўцы з'явілася дзіўная аб'ява : "Прапаў янот. Яшчэ немаўлятка. Вельмі шануе добрую рыбу і вараных ракаў . Хто знайшоў, просім вярнуць за ўзнагароду: дзеці хвалююцца." Гэты шчыры зварот выклікаў у грамадскасці адмысловую рэакцыю. Нехта незразумела пакутаваў, нехта радасна смяяўся, а якісьці дзядуля вынес свой вердыкт ..." Янотаў у кватэрах разводзяць -- зажраліся!!"

Мясцовывя пінкертоны ўнізе аб'явы дапісалі : "Калі меркаваць па гастранамічных густах звера, то шукайце яго ў піўной".

На самой жа справе пятнаццацігадовыя дзяўчаты вырашылі пажартаваць над "лавеласам" са свайго двара і далі аб'яву з ягоным адрасам. Трэба ж неяк прыцягнуць увагу зазнайкі-прыгажуна.

У "аўтарытэтных мужчын" новае прыбытковае хоббі. Анна Андрушевич

Надакучыла, відаць, увішным падлеткам мыць машыны на запраўках. І “качаць бабкі” прадпрымальныя дзеткі вырашылі з шматлікіх рэкламных кампаній, якія праводзяць вытворцы цыгарэт (раздача зажыгалак, кашалькоў, сумак і інш.). Усім жадаючым дасціпныя гандляры прапануюць пустыя цыгарэтныя пачкі за пяцьдзесят рублёў штука, якія потым можна абмяняць на розныя падарункі. А калі хочаце, то ў юных камерсантаў па прымальным кошце можна набыць гэтыя самыя "падарункі". І знаходзяцца ж пакупнікі на гэтыя дробязі! Толькі вось цікава, дзе ж гандляры столькі пачак бяруць? Няўжо самі накурваюць?!!

Прымочкі ад City-факса. МЫшы з цВIкамi

Свет падобны на паголены кактус:
без калючак ён бескарысны.
      "Ах, якая зараз моладзь!".
      Зусім такая, што і вы калісьці.
Замест нецэнзурнага бессэнсоўя - "добры дзень".
Смешна і ў той жа час вельмі ветліва.
      Я, магчыма, нават вінаватая.
      Але прасіць прабачыць будзеш ты!
Жыццё, а я цябе люблю!
Нават калі ты не хочаш.
      Ізноў я з ранку трошкі геній.
      Шкада: ніхто не заўважае.
Цябе люблю, але ж талеркі мыць…
      Спачадку, спадары, было не Слова,
      А хтрае, наўмыснае Маўчанне.
Мужчынская логіка -- загадкавая рэч.
І так падобная да квадратуры круга!

Стоять. Гостей встречаем. Анна Андрушевич

Ну и гостеватый же Минск в последнее время! От кортежей с мигалками и лимузинами просто дух захватывает. Зато как величественно взмахивают жезлами гаишники, когда перекрывают движение. Троллейбусы, автобусы прижаты к обочине. Их пассажиры уныло бредут по тротуарам.

С промежутками в полминуты проносятся через проспект милицейские машины из службы сопровождения. Рации на боку участковых угрожающе шипят. Народ заворожено наблюдает за пролетающими машинами с флажками на капотах.

А когда господин Назарбаев решил посетить Белгосуниверситет, многие студенты некоторое время не могли попасть на занятия, или наоборот, покинуть стены вуза. «Скажите преподавателям, что делегация выезжала, и поэтому вы не могли войти в корпус» -- милиционер советовал школярам так объяснить причину опоздания на занятия.

Но вот кортеж из доброго десятка машин выезжает со двора университета.

А из учебных корпусов радостно выкатываются преподаватели и студенты со словами: «Наконец-то террористов выпустили!»

Суверенные пельмени. Анна Андрушевич

Всю душу и остатки фантазии вкладывают порой производители в название своей продукции. Вот, к примеру, недавно в магазинах появились пельмени с аппетитным названием «Отдельные»(не путать с поддельными). На вопрос от чего все-таки отдельное это произведение кулинарного искусства: от фарша или от теста, продавщица так и не смогла сказать ничего вразумительного. И покупать этот полуфабрикат корреспондент побоялся. Вдруг пельмешки прямо в кастрюле суверенитет объявят! Будет тогда дипломатический конфуз на кухне.

Приходилось встречать на прилавках и фарш «Летний» (судя по названию должен еще существовать «Зимний» и «Прошлогодний»).

И хотелось бы спросить у кого-нибудь, что обозначает компонент на пачке печенья, таинственно названный «яйцепродукты»…

А вообще, не хватает еще полной откровенности и разнообразия в названиях продуктов. Представляете, какая получилась бы музыка. Приходишь в магазин, а там печенье «Специфическое», масло «Органическое», маргарин «Биохимический», колбаса «Ветеринарная». Чудо!

Атеисты, будьте бдительны. Анна Андрушевич

Регулярно в области мединститута в автобус заходит женщина, которая призывает народ отречься от своего бренного существования и стать на путь истины… Истерическим тоном она призывает ярко накрашенных девиц покаяться в прелюбодеянии, полных людей в чревоугодии, старичков в безверии. Свои призывы она подкрепляет жуткими, но весьма образными рассказами о том, как все они окажутся в «геене огненной». Жаркие проповеди возымели действие – беднягу один раз насильно высадили из автобуса. Мученики за веру были всегда…

Музыканты, будьте мстительны. Анна Андрушевич

Бритоголовые юнцы повадились отбирать честно «наигранные» деньги у ребят, которые выступают в переходах. Музыканты, как правило, студенты, люди миролюбивые и защититься от подонков им не так то и просто. Чем и пользуются…

Рокерша из богадельни Анна Андрушевич

По Комаровскому рынку иногда прохаживается яркая личность, которая не «тонет» в толпе. Это бабушка лет семидесяти на вид, примечательная тем, что ходит она в кожаной «косухе» с чертовой дюжиной молний, искусно порезанных джинсах, а на голове у нее нечто напоминающее шлем танкиста. Образ довершает демонический макияж и черный маникюр. Да, про такую бабулю не скажешь, божий одуванчик…

Бойся имени своего Анна Андрушевич

Один белорусский студент, который недавно вернулся из Чехии, теперь стесняется произносить собственное имя. Как только он приехал в Прагу, то в любой компании гордо представлялся : «Паша!» Чехи тут же падали со смеху. И лишь под конец своего пребывания в этой стране, парень узнал, что по чешски «паша» -- маленький поросеночек…

Пачечный бизнес Анна Андрушевич

А подростки изобрели себе новый бизнес. Надоело, видишь ли, мыть машины на заправках. Из многочисленных рекламных компаний, которые проводят производители сигарет предприимчивые детки и решили «качать бабки». Всем желающим они продают за пятьдесят рублей штука пустые сигаретные пачки, которые можно потом обменять на подарки. А при желании у юных коммерсантов по сходной цене приобрести и эти самые «продарки». Что самое интересное, находятся же покупатели! Только вот интересно, где продавцы столько пачек берут?

Сям’я швецкая — геаметрычная Анна Андрушевич

Ёсць на мехмаце Белдзяржуніверсітэта цудоўная традыцыя. Кожны год на дні факультэта любы жадаючы можа злучацца законным матэматычным шлюбам з таварышам. Аднаполыя саюзы таксама магчымыя. Прычым, гэта той выпадак, калі афіцыйна дазволена мець шмат жонак і мужэй. Аднойчы адным шлюбам адразу пабраліся аж восем пяцікурснікаў. Вось гэта сямейка! Куды там шведам да іх…

У момант заключэння шлюбу «маладыя» даюць урачыстую клятву пачытаць тэарэму Піфагора і законы яшчэ якога-небудзь надта разумнага матэматыка з доўгім і цяжкі для вымаўлення прозвішчам.

Махнемся нягледзячы? Анна Андрушевич

Уяўляеце здзіўленне бібліятэкаркі, калі дзяўчына прад’явіла ёй пашпарт, дзе чорным па белым было напісана, што яна — хлопец. Атрымліваецца, што няўважлівая студэнтка напярэдадні ўзяла дакумент аднакурсніка, што ляжаў на стале, і нават не заглянула ў яго. Цікава, што і малады чалавек падмены не заўважыў. А што, калі каму-небудзь з іх за мяжу ехаць? Вось бы канфуз быў.

Халяваманы Анна Андрушевич

А ў мікрарайоне «Малінаўка» так шмат студэнтаў, што ў час сесіі гэта пачынае перашкаджаць многім дабрапарадачным жыхарам… Даволі часта можна пачуць ў краме размову кабет, нешта накшталт:

— Уяўляешь, усё равуць і равуць, нібы тыя каты!

— Дык гэта яшчэ нічога, ў мяне ў пазатую ноч так дзяцей перапалохалі, што зараз класціся спаць баяцца!

Спачатку пачынаешь думаць, што гаворка ідзе аб нейкіх там запраўскіх хуліганах, якія п’яныя песні гарланяць. Але не ўсё на гэтым сваеце так проста… Студэнты, якія па лепшай традыцыі валялі дурака ўвесь семестр, на экзамене больш ні на што, акрамя банальнай халявы, разлічваць не могуць. І вось пачынаецца шырокамаштабная аперацыя па адлове апошняй — любімы від спорту сучасных шкаляроў. Хоць, на мой позірк, такая прыманка, як залікоўка, — рэдкасная гадасць. Можа толькі якая дурнаватая халява запаўзе…

Па ўсіх правілах паляўнічы на халяву павінен у дванаццаць гадзін ночы высунуцца ў акно, раскрыць залікоўку, тры разы гучна пракрычаць дзікім лямантам: « Халява прыдзі!» І, калі дарагая зловіцца, больш залікоўку ўжо не адкрываць, бо ўцячэ. А ўцёкі гэтыя халява павінна зрабіць перад яснымі вачыма выкладчыка, каб той у чарговы раз зміласцівіўся.

Некаторыя пачынаюць гукаць халяву ўжо ў 23.00 — поўнач па маскоўскіму часе — напэўна, рускую мову ці літаратуру здаюць. Расійская халява па іх часе ходзіць.

Што ж пачынаецца апоўначы! Нездарма дзеці палохаюцца! Уявіце сабе: з цемры адной лоджыі нястройны хор мужчынскіх галасоў заклікае халяву да сябе. То на версе шматпавярхоўкі, то дзесьці на самым нізе, істэрычна-ўзрушана (месцамі проста ўзнёсла) крычаць адзіночак. Нейкая дзяўчына так пранізліва лямантавала, што суседзі хуткую дапамогу ледзь не вызвалі. Уражанне, быццам начны горад ператвараецца ў вялізны вар’яцкі дом. Толькі, упэўнена, халявы ад гэтага шума ўсе даўно разбегліся.

Сабака-кнігалюб Анна Андрушевич

Калі карэспандэнт “СITY-факс” здаваў сесію, яго сабака таксама вырашыў грызці граніт навукі — дурны прыклад, заразны… Аднойчы, пасля чарговага іспыта, гаспадар заўважыў, што ў сабаку ў барадзе матляецца нейкая паперчына. Паглядзеў, а там: «Не жалею, не зову, не плачу. Все прошло, как с белых яблонь дым…», — ад Сяргея Ясеніна. А пасярэдзіне пакоя, на дыване валялася нямала шматкоў паперы — усё, што засталося ад вялікага паэта…

На наступны дзень такі ж лёс напаткаў і «Трох мушкецёраў» Дзюма…

Цяпер хатняя бібліятэка паднята на антрэсолі, каб пазбегнуць ахвяраў. Бо жываціна раз-пораз цягала зубамі з кніжнай паліцы ўпадабаныя тамы. Дзесяцігадовая сучка рабіла гэта вельмі спрактыкавана: астатнія кніжкі заставаліся некранутымі. Калі ўлічыць тое, што сабаку добра кармілі, то цяжка ўявіць сябе, чаму яго пацягнула на такія подзвігі. Напэўна, прага да ведаў…

А вось у другой мінскай сям’і маленькі сабака пачаў «есці» боты старэйшага сына. Калі бацька гэта заўважыў, то выдаў жонцы:

“Шнуркі з усяго абутку выцягні, бо Жучка падавіцца!”

Дзеці здзекваюцца над бацькамі, Анна Андрушевич

Аднойчы бацька прыйшоў да дому вельмі галодны. Зазірнуў у халадзільнік — бачыць нейкія сырыя катлеты там ляжаць, вельмі круглыя. Ён іх хутка прыплюснуў, абваляў у муцэ і давай смажыць. Толькі нічога у яго не атрымлівалася: фарш рассыпаўся на кавалачкі, да й мяса было нейкага падазрона карычневага колеру. Але ж голад — не цётка. І бацька яшчэ раз зляпіў і абваляў катлеты. Зноў нічога не атрымалася.

Нарэшце з’явіўся сын. Бацька паскардзіўся яму на няўдачу. Разумнае дзіцяці сітуацыю ацаніла ў момант:

— Тата, навошта ты мае пірожныя-бульбы сапсаваў!

[Создатели] [Как стать автором] [F.A.Q.]